Навагоднія мерапрыемствы для дзяцей ад калектыву занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

Новы год – самае любімае і добрае свята, якое з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці. Гэты час чараўніцтва, добрай казкі і чакання цуду.

20 снежня калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» прыняў удзел у акцыі «Рука дапамогі: «Белая Русь»- дзецям Данбаса», якая заключалася ў зборы гуманітарнай дапамогі дзецям Данбаса, з улікам прапанаванага пераліку тавараў харчовай і не харчовай групы, медыцынскіх тавараў.

У такі чароўны пераднавагодні час для кожнага з нас асабліва важна аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія ў іх маюць патрэбу.

Таксама 27 снежня ва ўстанове «ЗГА ў г.Рэчыцы» праведзена забаўляльнае мерапрыемства для дзяцей работнікаў.

Прафсаюзная арганізацыя ўстановы падрыхтавала для дзяцей навагодні паказ, забаўляльную латарэю, зімовыя загадкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу з героямі навагодняга ранішніка: дзядулем Марозам і Снягуркай, яны весяліліся, танцавалі, вадзілі навагоднія карагоды.