Візіт намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»

27 кастрычніка 2023 г. у рамках рабочага візіту ў Навагрудак намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот наведаў установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку».

Алег Мікалаевіч азнаёміўся з дзейнасцю дзяржархіва, яго матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, умовамі захоўвання і працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў. Асаблівую ўвагу А.М.Кот удзяліў умовам працы архівістаў, таксама наведаў архівасховішчы, чытальную залу, працоўныя кабінеты і іншыя памяшканні.

Дырэктар архіва А.С.Забелінская далажыла аб ходзе капітальнага рамонту будынка архіўнай установы і асваенні сродкаў.