Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у рабоце мерапрыемства, прысвачанага М.В.Доўнар-Запольскаму
На базе філіяла «Гарадская бібліятэка імя Н.К.Крупскай» ДУК «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк» была праведзена інфармацыйна-пазнавальная гадзіна напярэдадні 156-й гадавіны нараджэння (14 чэрвеня) беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, фалькларыста і этнографа, ураджэнца Рэчыцы Мітрафана Доўнар-Запольскага.
У рамках тэмы мерапрыемства рэчыцкія архівісты праінфарміравалі юных слухачоў аб службе знакамітага земляка ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі Расійскай імперыі і аб навуковай канферэнцыі «Міжнародныя Доўнараўскія чытанні» (праходзіла ў Рэчыцы раз у два гады, з 1997 па 2010 год), прадставіўшы ўвазе аўдыторыі выданні з апублікаванымі працамі ўдзельнікаў канферэнцыі.
У заканчэнне сустрэчы прысутнічаючыя ўшанавалі памяць Мітрафана Доўнар-Запольскага каля яго бюста, усталяванага ў Рэчыцы ў 1997 году да 130-годдзя са дня нараджэння навукоўца.