У г.Віцебску ў гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей праходзіць абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне»
Сёння, 1 чэрвеня, у г.Віцебску праходзіць абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне». У ім прынялі ўдзел больш за 7 тыс. чалавек. Старт абласному фестывалю даў мітынг-рэквіем «Беларусь. Моладзь памятае» на плошчы Перамогі.
Пасля ўскладання кветак да мемарыяла воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны маладзёжнае шэсце адправілася ад плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра.
На пляцоўцы перад Летнім амфітэатрам ўдзельнікаў фестывалю чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі.
Зараз у Летнім амфітэатры праходзіць урачысты канцэрт «Мы маладыя – надзея краіны», у рамках адбылося ўручэнне пуцёвак у Трэці працоўны семестр – 2023.
![]() |
Адкрыццё ўрачыстага канцэрта «Мы маладыя – надзея краіны» |
![]() |
Адкрыццё ўрачыстага канцэрта «Мы маладыя – надзея краіны» |
![]() |
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства |