29 мая 2023 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні 1 чэрвеня – Міжнароднага дня абароны дзяцей было арганізавана мерапрыемства для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» пра галоўныя святы краіны і святы, прысвечаныя дзецям, у перыяд з 1917 па 1991 гг.

Урок «Падарожжа ў краіну СССР: Архіўная машына часу з календароў і паштовак» быў прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Прысутныя пазнаёміліся з дзіцячымі святамі перыяду СССР і даведаліся аб тым, як адпачывала дзеці ў перыяд летніх канікулаў; а таксама школьнікі змаглі ўбачыць, якія яшчэ галоўныя святы былі ў краіне ў 1917 – 1991 гг. і якія з іх мы святкуем у наш час.

Фрагменты «архіўнай машыны часу» – прэзентацыі з лічбавымі копіямі з асабістых фондаў з выявамі паштовак і календароў, якія распавядаюць пра святы ў СССР
Фрагменты «архіўнай машыны часу» – прэзентацыі з лічбавымі копіямі з асабістых фондаў з выявамі паштовак і календароў, якія распавядаюць пра святы ў СССР.
Фрагменты «архіўнай машыны часу» – прэзентацыі з лічбавымі копіямі з асабістых фондаў з выявамі паштовак і календароў, якія распавядаюць пра святы ў СССР.
У чытальнай зале архіва падчас урока.
Навучэнцы наведалі сховішча былога Віцебскага абкама КПБ і азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, у якіх распавядаецца, як праходзілі летнія канікулы ў школьнікаў і як рыхтаваліся да галоўных святаў краіны ў 1924 – 1930 гг.