Пра ўдзел у патрыятычнай акцыі «Гэтых дзён не змоўкне слава!»
9 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Гэтых дзён не змоўкне слава!». Акцыя прайшла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Бессмяротнасці», які быў створаны ў 1966 годзе на месцы кровапралітных баёў у памяць аб тых, хто аддаў жыцці ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоўшы ўрачыстым шэсцем, архівісты ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла.