Аб удзеле ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі
9 Мая. У гэты асаблівы дзень у кожным кутку Беларусі на розны лад гучалі гэтыя словы: Перамога, Памяць, Радзіма… І жыхары Дзяржыншчыны 78-ы раз зноў даказалі: мы заўсёды будзем захоўваць добрую, светлую, удзячную памяць аб Вялікай Перамозе. Урачысты мітынг і акцыя-шэсце «Беларусь памятае» аб’ядналі больш за 3,5 тысячы жыхароў нашага рэгіёну розных пакаленняў.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД). Калектыў БДАКФФД сумесна з іншымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Дзяржынскага раёна прайшоў урачыстым шэсцем у рамках акцыі «Беларусь памятае». У памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне на брацкіх могілках г. Дзяржынска дырэктар А.М.Ганчар і намеснік дырэктара Я.М.Грыневіч усклалі вянок.
![]() |
1. Работнікі БДАКФФД падчас урачыстага мітынгу (злева направа: галоўны інжынер Мамойка В.Л., вядучы спецыяліст па арганізацыі закупак Варыводская М.А.) (9 мая 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
2. Работнікі БДАКФФД падчас урачыстага мітынгу (на пярэднім плане: загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў Цюхай А.С.) (9 мая 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
3. Работнікі БДАКФФД падчас акцыі-шэсця «Беларусь памятае» (9 мая 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
4. Работнікі БДАКФФД падчас урачыстага мітынгу (9 траўня 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
5. Работнікі БДАКФФД падчас акцыі-шэсця «Беларусь памятае» (на пярэднім плане: намеснік загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Далжанкова Т.П. з дачкой) (9 мая 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |