Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» – установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

Напярэдадні святкавання 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 3 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава» правяла ўрок «Рэха памяці нашчадкам», дзе распавяла хлопчыкам і дзяўчынкам пра генацыд савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра Крычаўскі лагер смерці ваеннапалонных, дзе праводзіліся масавыя расстрэлы людзей.

Абыякавых не было, хлопцы зразумелі наколькі вайна гэта страшнае выпрабаванне. Гэты боль застанецца назаўжды ў нашых сэрцах, як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавецтва. І ім няма апраўдання.