У рамках працы з моладдзю, якая працуе ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», павышэння адукацыйнага рэйтынгу работнікаў, дырэкцыя архіва падтрымала імкненне маладых спецыялістаў да адукацыйнай самарэалізацыі
У рамках працы з моладдзю, якая працуе ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», павышэння адукацыйнага рэйтынгу работнікаў, дырэкцыя архіва падтрымала імкненне маладых спецыялістаў да адукацыйнай самарэалізацыі.
3 красавіка 2023 г. архівіст А.С.Карасёва прайшла навучанне ў «Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў “Развіццё”». Навучальныя семінары былі прысвечаны актуальнай для архівістаў, якія працуюць з дакументамі прадпрыемстваў, тэме «Якія дакументы павінны быць на прадпрыемствах па экалогіі?»
6 красавіка 2023 года работнік архіва К.В.Шкут прайшла навучальны анлайн-семінар «Тыповыя памылкі пры сумаваным уліку працоўнага часу». Семінар быў арганізаваны «Цэнтрам падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў “Развіццё”».
Кіраўніцтва архіва ў асобе намесніка дырэктара Ю.А.Натур’ева і ў далейшым мае намер аказваць падтрымку разумным ініцыятывам калектыва.