У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выйшла 7-е перапрацаванае выданне «Альбом форм организационно-распорядительных документов с комментариями (на основе унифицированных форм документов Унифицированной системы организационно-распорядительной документации)».
У Альбоме прыведзены прыклады афармлення дакументаў на аснове ўніфікаваных форм дакументаў, уключаных ва Уніфікаваную сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі (УСАРД), зацверджаную загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2019 № 41 са змяненнямі, унесенымі загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2020 № 21.
У выданні прыклады афармлення дакументаў і каментарыі да іх перапрацаваны ў адпаведнасці са змяненнямі ў працоўным заканадаўстве і заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот на электронны адрас: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі − 53 рублі 14 капеек, з перасылкай − 56 рублёў 95 капеек.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.