Сустрэча калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Магілёўскага раёна

23 сакавіка 2023 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Магілёўскага раёна. У чытальнай зале архіва адбылася гутарка з начальнікам аддзела Бондаравай Крысцінай Артураўнай. У сваім выступленні яна падрабязна асвятліла асноўныя задачы органаў прымусовага выканання: выкананне і ахова інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў юрыдычных і фізічных асоб шляхам своечасовага і поўнага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў. Падчас сустрэчы работнікі архіва змаглі атрымаць вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Таксама для супрацоўнікаў аддзела прымусовага выканання была арганізавана азнаямленчая экскурсія па архіве, якую правёў дырэктар установы Фралоў Сяргей Аляксандравіч. Госці азнаёміліся з выставай «Магілёўскія «сёстры Хатыні», наведалі архівасховішча, чытальную залу, лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, даведаліся пра спецыфіку працы мастакоў-рэстаўратараў па аднаўленні архіўных дакументаў.