Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
17 сакавіка 2023 года адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.
У ходзе візіту А.Л.Воінаў заслухаў даклад намесніка дырэктара архіва І.І.Каўганавай аб рабоце ўстановы ў студзені-сакавіку 2023 года.
Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў далажыў аб дзейнасці інстытута, а таксама аб існуючых праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння. А.Я.Рыбакоў азнаёміў дырэктара Дэпартамента А.Л.Воінава з умовамі работы рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і аддзела археаграфіі на дадаткова выдзеленых плошчах, былі абмеркаваны пытанні размяшчэння інстытута і перспектывах яго далейшага развіцця.
На сустрэчы з працоўнымі калектывамі ўстаноў А.Л.Воінаў станоўча ацаніў работу архівістаў, а таксама адзначыў, што перад установамі стаяць вялікія задачы па далейшай папулярызацыі дакументаў і навуковаму забеспячэнню дзейнасці архіўнай галіны.
Па выніках візіту будуць падрыхтаваны пратаколы даручэнняў з канкрэтнымі задачамі на наступны перыяд.
Адначасова ў прысутнасці працоўных калектываў Старшыня праўлення Беларускага фонду міру Місько М.В. і дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» Козел Г.У. узнагародзілі калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ганаровай граматай Беларускага фонду міру. Уручаючы ўзнагароду Місько М.В. падкрэсліў важнасць работы архіва па захаванні дакументальнай спадчыны Беларусі. Козел Г.В. падзякаваў Воінава А.Л. за прадстаўленую магчымасць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, вучням каледжа, азнаёміцца з дакументамі Нацыянальнага архіва Беларусі.