Дакументальная выстава «Рэпубліка-партызанка»

10 студзеня 2023 года ў рамках урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» у Палацы Рэспублікі адбылася прэзентацыя дакументальнай выставы «Рэспубліка-партызанка».

На выставе прадстаўлены сапраўдныя архіўныя дакументы, якія склалі аснову інтэрактыўнага праекта «Партызаны Беларусі». Гэта загады Цэнтральнага (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), карты і схемы, шыфратэлеграмы, данясенні, справаздачы партызанскіх фарміраванняў аб праведзеных баявых аперацыях, узнагародныя дакументы, асабістыя лісты па ўліку партызанскіх кадраў, асабістыя справы партызан-Герояў Савецкага Саюза, а так жа калекцыя баявых лісткоў і партызанскіх газет, своеасаблівых помнікаў партызанскай творчасці, летапісе ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага. Многія дакументы ўжо аблічбаваныя. З імі можна пазнаёміцца на сайце «Рartizany.by». На выставе быў прадстаўлены інтэрактыўны стэнд праекта, з дапамогай якога кожны наведвальнік выставы мог паспрабаваць знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў, даведацца новыя факты аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.

Ордэны, медалі, узнагародныя кніжкі нароўні з дакументальнымі крыніцамі дапоўнілі і наглядна прадставілі гераічнае партызанскае мінулае.

З матэрыяламі выставы азнаёміліся Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеенка Ігар Пятровіч, Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч, Міністр культуры Маркевіч Анатоль Мечыслававіч, Першы намеснік Міністра культуры Грамада Валерый Іванавіч, якія павіншавалі калектыў Выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь за прысуджэнне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Выстава выклікала шырокую цікавасць сярод гасцей і ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства.

Адна з найважнейшых задач інтэрнэт – партала «Партызаны Беларусі»-захаваць і ўвекавечыць памяць пра герояў-партызанаў, на прыкладах мужнасці і гераізму выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму, абавязку і адказнасці. Прадстаўленыя на выставе дакументальныя матэрыялы паказваюць, што захаванне гістарычнай памяці спрыяе выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за гераічныя подзвігі беларускага народа, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.