Справаздачныя сходы па выніках работы ў 2022 годзе ў рэспубліканскіх архіўных установах
З 19 па 23 снежня ў рэспубліканскіх архіўных установах прайшлі справаздачныя сходы па выніках працы ў 2022 годзе.
На сходах прысутнічалі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Сходы таксама праходзілі ў фармаце відэа-канферэнцый.
19 снежня начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Р.С.Жаўняеркевіч і начальнік аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду В.У.Заянчкоўская прынялі ўдзел у выніковым сходзе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. У гэты ж дзень у фармаце оп-line прайшоў сход у рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства», у якім прыняла ўдзел вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў М.М.Елінская.
20 снежня першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Ледаўская прыняла ўдзел у сходзе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, начальнік забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Г.У.Качаткова – ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі.
21 снежня ўдзел у сходах прынялі:
Р.С.Жаўняркевіч – у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі,
В.А.Ледаўская – ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
22 снежня дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш прыняў удзел у сходзе, які праводзіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў – у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Г.У.Качаткова (on-line) – у Рэспубліканскай тэхнічнай лабараторыі мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі.
23 снежня В.А.Ледаўская прыняла ўдзел (on-line) у сходзе, які праводзіўся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна, А.Я.Цвяткоў – у Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
На сходах былі заслуханы справаздачы аб рабоце архіўных устаноў за 2022 год, абагульнены асноўныя паказчыкі дзейнасці, пазначаны задачы на 2023 год, адзначаны заслугі і заахвочаны работнікі за працоўную дзейнасць па выніках 2022 года.