Удзел работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Парадзе Дзядоў Марозаў і Снягурак Дзяржынскага раёна

Жыхары Дзяржынскага раёна ў поўнай меры адчулі дыханне надыходзячых навагодніх свят і чараўніцтва. І няхітра: адзін Дзед Мароз з унучкай Снягуркай здольны падарыць казку дарослым і дзецям, а калі іх нашмат больш?

14 снежня на Цэнтральнай плошчы Дзяржынскага раёна адбыўся вялікі тэатралізаваны паказ з шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак. Прадстаўнікі арганізацый раёна ў ролі навагодніх чараўнікоў падарылі незабыўнае свята жыхарам і гасцям Дзяржыншчыны. Не засталіся ў баку і работнікі БДАКФФД. Вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы, сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» С.В.Меша сумесна з прадстаўнікамі КУП «Мінскаблдарбуд» філіял ДРБУ № 210 прыняла ўдзел у свяце ў ролі Снягуркі. Не абышлося і без добрага чараўніцтва: за кожны расказаны верш і абяцанне добра сябе паводзіць у надыходзячым годзе малыя атрымлівалі салодкі падарунак і невялікі сюрпрыз. Аказалася, што трэба толькі крыху жадання, каб кожны жыхар горада, незалежна ад узросту, на хвілінку паверыў у навагодні цуд.

 

Открытие праздника на Центральной площади г. Дзержинска
Открытие праздника на Центральной площади г. Дзержинска
Перед началом Парада (в центре – С.В.Меша)
Перед началом Парада (в центре – С.В.Меша)
Маленькие жители г. Дзержинска с подарками от Деда Мороза и Снегурочки
Маленькие жители г. Дзержинска с подарками от Деда Мороза и Снегурочки
Дед Мороз и Снегурочка (С.В.Меша)
Дед Мороз и Снегурочка (С.В.Меша)