Семінар-нарада ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю ў архіўнай сферы
21 лістапада 2022 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прайшоў семінар-нарада для спецыялістаў архіва. Семінар-нарада быў праведзены работнікамі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» загадчыкам аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Таццянай Анатольеўнай Шаўчэнка і намеснікам загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Раманенкавай Рытай Васільеўнай. У час семінара-нарады былі разгледжаны пытанні змяненняў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве і прымянення новых норм у рабоце архіва. Спецыялісты Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь далі практычныя парады па паляпшэнні работы ў галіне архіўнай справы і справаводства.
![]() |
1. У час правядзення семінара-нарады ва ўстанове “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю ў архіўнай сферы |
![]() |
2. У час правядзення семінара-нарады ва ўстанове “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю ў архіўнай сферы |