Адбылося чарговае пасяджэнне Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі»

10 сакавіка 2021 г. у Мінску адбылося пасяджэнне Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі», у якім прынялі ўдзел паўнамоцныя прадстаўнікі арганізацый – членаў тэхнічнага камітэта: Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС), дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», Беларускі дзяржаўны універсітэт, ТАА» Дуал лаб Бел», ТАА» ДатаБокс Архіўныя сістэмы».

Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня, з’явілася абмеркаванне заўваг і прапаноў па праекце дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ 35.240.20 «Дакументы электронныя. Склад рэквізітаў асаблівай часткі», падрыхтаванага БелНДЦЭД. У працэсе абмену думкамі высветлілася неадназначнае разуменне прадстаўнікамі арганізацый-членаў ТК BY 28 зместу паняцця «асаблівая частка электроннага дакумента».

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне дапрацаваць прадстаўленую рэдакцыю праекта дзяржаўнага стандарту, а таксама даручыць БелНДІДАС і БелНДЦЭД падрыхтаваць праект запыту аб растлумачэнні патрабаванняў артыкула 17 «Структура электроннага дакумента» Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. № 113-З «Аб электронным дакуменце і электронным лічбававым подпісе» у частцы, якая тычыцца структуры і зместу асаблівай часткі электроннага дакумента.