У БелНДІДАС выдадзена новая Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў

У БелНДІДАС выдадзена новая Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў зацверджана загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 № 46. У ёй, з улікам патрабаваннящ дзеючых нарматыўных прававых актаў і практыки работы раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, актуалізаваны склад спраў, якія ўтвараюцца у дзейнасці выканаўчых камітэтаў, і тэрміны іх захоўвання.

Прыкладная наменклатура спраў прызначана для аказання практычнай дапамогі работнікам раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў пры складанні індывідуальнай наменклатуры спраў. У ёй усталёўваецца пералік найменняў спраў, адпаведны парадку дакументавання тыпавых функцый раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, вызначаецца аптымальны парадак размяшчэння спраў і замацоўваюцца тэрміны іх захоўвання на падставе нарматыўных дакументаў.

Укараненне ў практыку работы раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў прыкладнай наменклатуры спраў дасць магчымасць упарадкаваць складанне іх індывідуальных наменклатур спраў, будзе спрыяць замацаванню адзінага парадку фарміравання спраў, правільнаму усталяванню тэрмінаў захоўвання дакументаў, дасць магчымасць урэгуляваць пытанні правядзення экспертызы каштоўнасці і адбору дакументаў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў на дзяржаўнае захоўванне.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчыма зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 17 рублёў 42 капейкі, з перасылкай – 19 рублёў 88 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.