Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураша

Паважаныя калегі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Дадзенае свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць пакаленняў беларускага народа ў самаахвярным служэнні сваёй Радзіме!

У гэты дзень віншаванні традыцыйна гучаць у адрас усіх мужчын.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-інтэрнацыяналістам, якія прадэманстравалі прыклады высокай доблесці і гераізму ва ўмовах баявых дзеянняў. Вашы мужнасць, стойкасць і самаадданасць назаўжды застануцца яркімі арыенцірамі для ўсіх патрыётаў Беларусі!

Сёння ў фондах дзяржаўных архіўных устаноў рэспублікі захоўваюцца шматлікія дакументальныя матэрыялы аб ратных подзвігах нашых суайчыннікаў, якія адстойвалі цэласнасць і незалежнасць Радзімы.

Ва ўмовах сучасных інфармацыйных і гібрыдных войнаў архівісты займаюць перадавыя пазіцыі ў агульнай барацьбе супраць прадпрымаемых спроб фальсіфікацыі і скажэнні айчыннай гісторыі. Крапатлівая і адказная праца па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі дакументальнай спадчыны – ваш прафесійны ўклад у абарону аб’ектыўнай памяці пра падзеі мінулага!

Прыміце шчырыя пажаданні мірнага неба і надзейнага сямейнага тылу, нязломнай волі і невычэрпнай энергіі, багатырскага здароўя і бадзёрасці духу, поспеху ў дасягненні пастаўленых мэтаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

Дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
В.І.Кураш