На Першым канале (АРТ) адбылася прэм’ера дакументальнага фільма “Песняры”, пры стварэнні якога былі выкарыстаныя кінадакументы БДАКФФД

16 студзеня 2021 г. на Першым канале (АРТ) адбылася прэм’ера дакументальнага фільма “Песняры”. Маладосць мая”, у якім распавядаецца аб легендарным ансамблі ВІА “Песняры” і яго кіраўніку У. Г. Мулявіне, якому 12 студзеня 2021 г. споўнілася б 80 гадоў.

Над стварэннем фільма ТАА “Студыя Прэм’ера” (г. Масква) працавала на працягу двух гадоў. Частка здымак ажыццяўлялася непасрэдна на плошчах БДАКФФД.

З фондаў архіва былі выкарыстаны кінасюжэты з наступных дакументальных фільмаў якія захоўваюцца ў БДАКФФД: «В земле наши корни» (1975 г.), «А также цирк» (1983 г.), «Песняры» 1971 г.), «Минск – столица Советской Белоруссии» (1971 г.), юбілейная праграма на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску. «Славянский базар в Витебске. «Песняры» – 25 лет на сцене» (1994 г.), «Новый Минск» (1954 г.), фрагменты гульнявой карціны «Ясь и Янина» (1974 г.) (1974 г.). Аблічбоўванне названых дакументальных фільмаў для праекта ажыццяўлялася на абсталяванні БДАКФФД.

Сам фільм знаходзіцца па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=nm7XjUmArRk.

Кадры з дакументальнага фільма