У БелНДІДАС выдадзены даведнік «Органы ўлады і кіравання Часовага ураду Расіі, германскай і польскай ваеннай адміністрацый, структур БНР на тэрыторыі Беларусі (1917 – 1920 гг.)»

У БелНДІДАС выдадзены даведнік «Органы ўлады і кіравання Часовага ураду Расіі, германскай і польскай ваеннай адміністрацый, структур БНР на тэрыторыі Беларусі (1917 – 1920 гг.)».

У даведніку прадстаўлены ў сістэматызаваным выглядзе звесткі аб функцыянаваўшых на тэрыторыі Беларусі органах улады і кіравання Часовага ўрада Расіі (1917 г.), органах мясцовага самакіравання (1917 – 1918 гг.), германскай (1917 – 1918 гг.) і польскай (1919 – 1920 гг.) акупацыйных адміністрацыях, дзяржаўна-палітычных структурах Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 – 1920 гг.), а таксама аб украінскай адміністрацыі на Беларускім Палессі (1918 г.) і адміністрацыі Літоўскай Рэспублікі на паўночным захадзе Беларусі (1918 – 1920 гг.).

Для работнікаў сферы кіравання, архівістаў, навукоўцаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл. для даведак: 363-75-19. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 56 рублёў 70 капеек, з перасылкай – 61 рубель 21 капейка.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.