У БелНДІДАС пабачыла свет 6-е выданне (перапрацаванае) Альбома формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў з каментарыямі

У БелНДІДАС пабачыла свет 6-е выданне (перапрацаванае) Альбома формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў з каментарыямі.

Альбом уключае прыклады афармлення дакументаў на аснове уніфікаваных формаў дакументаў, уключаных у Уніфікаваную сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі (УСАРД), зацверджаную загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2019 № 41. У выданні прыклады афармлення дакументаў і каментарыі да іх перапрацаваныя ў адпаведнасці з Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 6.38-2016 “Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў”, зменамі ў працоўным заканадаўстве і заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства.

Па пытаннях набыцця Альбома неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл. для даведак: 286-02-05.

Кошт выдання без перасылкі – 35 рублёў 05 капеек, з перасылкай – 38 рублёў 75 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.