Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» (ЦЛМРД НАФ РБ)


Віды работ, якія выконваюцца ЦЛМРД НАФ РБ юрыдычным асобам


1. Дэзінфекцыя дакументаў камерным спосабам

Д-1 Парафармалінавая апрацоўка дакументаў у камеры ВФЭ-2/0,9

2. Пастаронкавая дэзінфекцыя дакументаў
Д-2 Вільготная поўная апрацоўка антысептыкам дакументаў з саслабленай асновай з суцэльнай паразай ліста, з абяспыльваннем
Д-3 Вільготная выбарачная апрацоўка антысептыкам дакументаў з частковай паразай ліста фармату А4, з абяспыльваннем
Д-4 Вільготная выбарачная апрацоўка антысептыкам дакументаў з частковай паразай ліста фармату А5, з абяспыльваннем

3. Пераплёт дакументаў
П-1 Архіўны цверды пераплет стандартных лістоў з акантоўкай карэньчыка переплетным матэрыялам
П-1а Архіўны цверды пераплет лістоў А5 на тэрмаклеявой аснове
П-2 Архіўны цверды пераплет рознафарматных лістоў з абклейваннем кутоў і акантоўкай карэньчыка пераплетным матэрыялам
П-2а Архіўны цверды пераплет рознафарматных лістоў без абклейвання кутоў з акантоўкай карэньчыка пераплетным матэрыялам
П-3 Архіўны цверды пераплет рознафарматных лістоў з састаўным пакрыццём пераплетным матэрыялам
П-4 Архіўны цверды пераплет з ужываннем цэльнакройнага пакрыцця пераплетным матэрыялам
П-5 Архіўны цверды пераплет асабовых рахункаў

4. Рэстаўрацыя дакументаў
Вышэйшай катэгорыі складанасці – працы з дакументамі якія распадаюцца на часткі, з асновай ліста на 50% і больш старога, разбуранага стану, якія патрабуюць падбору і мантажу ліста з асобных фрагментаў, заладкі выпадаў фрагментаў ўсутыч, пасадкі на новую падставу або ўмацаванне асновы рэстаўрацыйнай паперай з адной або двух бакоў. Дэрэстаўрацыя архіўных дакументаў, вокладак пашпартоў, вокладак архіўных кніг на папяровай аснове. Рэстаўрацыя ўнікальных і асабліва каштоўных дакументаў, карт, калек, планаў.
I катэгорыі складанасці – працы з дакументамі на старой паперы, моцна разбураныя, з распадам ліста на часткі і вялікай колькасцю налепак, якія патрабуюць падбору і мантажу ліста з асобных фрагментаў, заладкі выпадаў фрагментаў ўсутыч, пасадкі на новаю падставу або ўмацаванне асновы рэстаўрацыйнай паперай з адной або двух бакоў.
II катэгорыі складанасці – працы з разбуранымі дакументамі, якія патрабуюць падбору і мантажу з асобных фрагментаў, заладкі выпадаў фрагментаў ўсутыч, умацавання асновы ліста рэстаўрацыйнай паперай з адной або двух бакоў.
III катэгорыі складанасці – працы з разбуранымі дакументамі, якія патрабуюць заладкі выпадаў фрагментаў ўсутыч, умацавання асновы ліста рэстаўрацыйнай паперай да 1/2 часткі аркуша.
IV катэгорыі складанасці – працы з дакументамі на досыць трывалай аснове ліста, з слабымі бакамі лістоў, мятымі лістамі.