Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава



Наталля Віктараўна Гайда (1 траўня 1939 г.) — савецкая і беларуская спявачка, актрыса аперэты. Народная артыстка Беларускай ССР (1980).

Наталля Гайда – прымадона і сімвал беларускай аперэты. У яе творчым багажы — больш за 40 вядучых партый у класічных аперэтах, музычных камедыях і мюзіклах. Яна ўдастоена высокага звання народнай артысткі Беларусі, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём і ордэнам Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Ларысы Александроўскай, уладальніцай вышэйшай узнагароды Саюза тэатральных дзеячаў — «Крыштальнай Паўлінкі». Больш за 20 гадоў яна перадае свой багаты досвед студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

_______________

Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.