У БелНДІДАС выдадзены дзесяты выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка»

У БелНДІДАС выдадзены дзесяты выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка»

У дзесятым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» друкуюцца матэрыялы па археаграфіі, архівазнаўстве, крыніцазнаўстве, кадыкалогіі, тэксталогіі і гісторыі дзяржаўных устаноў. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і іншыя матэрыялы.

Прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.

Па пытанням набыцця дзесятага выпуска «Беларускага археаграфічнага штогодніка» просьба звяртацца:
па адрасу: вул. Крапоткіна, 55, каб. 15, 220002, г. Мінск
па тэлефоне/факсу: (017) 286 02 05 (панядзелак – чацверг з 9.00 да 13.18 и з 14.00 да 18.00; пятніца да 16.30).