4 кастрычніка 2010 г. адбыліся VІІІ архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста і прысвечаныя выдатным датам у гісторыі беларускай культуры

4 кастрычніка 2010 г. адбыліся VІІІ архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста і прысвечаныя выдатным датам у гісторыі беларускай культуры: 100-годдзю з дня нараджэння паэтэсы і празаіка Л.А. Геніюш і 80-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста У.С. Караткевіча. У чытаннях прынялі ўдзел супрацоўнікі архіваў і бібліятэк, вучоныя, выкладчыкі, аспіранты, студэнты. Удзельнікаў чытанняў з прафесійным святам віншавала намеснік Дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Бірукова. Чытанні адкрыла і вяла дырэктар архіва-музея Г.В.Запартыка. Па тэмах, прапанаваных удзельнікам чытанняў, выступілі Андрэева В.В., Глазоўская Д.А., Жук Т.І., Коўтун В.М., Конан У.М., Міцкевіч В.Д., Навіцкая В.В., Нуждзіна Т.С., Скалабан В.У., Трыгубовіч В.А., Таболіч А.У. і інш.

Падчас правядзення чытанняў была адкрыта выстава “… І ў слове маім аджыву”, на якой прадстаўлены аўтографы твораў У. С. Караткевіча, яго лісты да М.Танка, Е.Лось, З.Верас, М.Забэйды-Суміцкага, рэдкія фотаздымкі і іншыя дакументы.