4 жніўня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана

4 жніўня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўцы, літаратуразнаўцы, выдатнага педагога, кандыдата гістарычных навук, былога загадчыка аддзела публікацый архіва Віталя Уладзіміравіча СКАЛАБАНА.
Сустрэчу распачаў выступ дырэктара архіва ДЗЕМЯНЮКА А.К. і намесніка дырэктара архіва СТУКАНАВАЙ А.А.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел жонка Віталя Уладзіміравіча Валянціна Паўлаўна СКАЛАБАН, старэйшы сын Павел Вітальевіч СКАЛАБАН, нявестка Вольга і ўнучка Аляксандра СКАЛАБАН, сябры і калегі, супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Напачатку сустрэчы быў прадаманстраваны відэафільм, складзены з фрагментаў тэлевізійнага праекту тэлеканала АНТ «Обратный отсчет» з удзелам Віталя Уладзіміравіча ў якасці эксперта.

З успамінамі аб юбіляры выступалі: вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Анатоль Фёдаравіч ВЯЛІКІ і вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Дзмітрыевіч СЕЛЕМЕНЕЎ, гісторык Валянціна Міхайлаўна ЛЕБЕДЗЕВА, вучоны-гісторык, кандыдат гістарычных навук Міхаіл Фёдаравіч ШУМЕЙКА, пісьменніца Людміла Іванаўна РУБЛЕЎСКАЯ, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Марыяна Яўгенаўна ТУМАШ, галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларуская навука «Георгій Канстанцінавіч КІСЯЛЁЎ, журналіст, рэдактар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь Соф’я Пятроўна САМУЭЛЬ, вучоны-гісторык, доктар гістарычных навук Эмануіл Рыгоравіч ІОФЭ, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Сяргееўна ГАРДЗІЕНКА, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Сяргей Яўгенавіч НОВІКАЎ.

Напрыканцы сустрэчы прысутным падзякавалі Валянціна Паўлаўна і Павел Вітальевіч СКАЛАБАН, яны дадалі якім у жыцці быў іх муж і бацька Віталь Уладзіміравіч СКАЛАБАН ды падаравалі архіву некалькі асобнікаў зборніка памяці “Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей”.

Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з тэматычнай выставай дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела фондаў асабістага паходжання.

Удзельнікі сустрэчы, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана