6 сакавіка 2015 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбылося пашыранае пасяджэнне вучонага савету

6 сакавіка 2015 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбылося пашыранае пасяджэнне вучонага савету, на якім было абмеркавана пытанне «Аб дасягненнях, сучасным стане і перспектывах развіцця навуковага перыядычнага выдання “Беларускі археаграфічны штогоднік”».

З аналітычным дакладам па праблеме выступіў загадчык аддзела археаграфіі БелНДІДАС, адказны сакратар рэдкалегіі БАШ В.С.Пазднякоў. У спрэчках прынялі удзел першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Бірукова, дацэнт БДУ М.Ф.Шумейка, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства БелНДІДАС Э.М.Савіцкі, прафесар БДПУ ім. М.Танка Э.Р.Іофе, дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў і інш.

Удзельнікі пасяджэння далі высокую адзнаку навуковаму ўзроўню штогодніка, якасці публікуемых у ім матэрыялаў, акрэслілі магчымыя накірункі далейшага удасканалення яго зместу, пашырэння геаграфіі і разнастайнасці публікацый.

Напрыканцы пасяджэння адбылося ўрачыстае віншаванне галоўнага рэдактара БАШ Э.М.Савіцкага, які па выпадковай рэчаіснасці напярэдадні адсвяткаваў 80-гадовы юбілей. В.У.Бірукова ўручыла юбіляру Ганаровую грамату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З віншаваннямі, пажаданнямі і падарункамі да Э.М.Савіцкага звярнуліся дэкан гістарычнага факультэтат БДУ С.М.Ходзін, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дз.У.Яцэвіч, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Л.Насевіч, Э.Р.Іофе, супрацоўнікі БелНДІДАС.

Удзельнікі пасяджэння вучонага савету БелНДІДАС

Удзельнікі пасяджэння вучонага савету БелНДІДАС