Дачка княгіні Ірэны Антуанэты Станіславы Святаполк-Мірскай Алівія Фуртвэнглер наведала Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

Алівія Фуртвэнглер у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі3 лютага 2011 г. у памяшканні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з дачкой княгіні Ірэны Антуанэты Станіславы Святаполк-Мірскай Алівіяй Фуртвэнглер. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І., дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Галубовіч А.К., намеснік дырэктара музея Усава Н.М., Першы сакратар Міністэрства замежных спраў Н.С. Счасновіч і прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Алівія Фуртвэнглер у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
4 лютага 2011 г. Алівія Фуртвэнглер наведала Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе пазнаёмілася з дакументамі, якія тычацца генеалогіі роду Святаполк-Мірскіх, а таксама з матэрыяламі па гісторыі Мірскага замка і мястэчка Любча Навагрудскага павета Мінскай губерні, якія належалі яе продкам.