26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ»
26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ», прысвечаную 75-годдзю НГАБ.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- дакументы XIV – пачатку XX стст. як крыніца па гісторыі Беларусі і сумежных краін;
- архіўная справа ў Беларусі ў XVI – пачатку XX стст.: гісторыя, метадалогія, практыка;
- праблемы забеспячэння захаванасці дакументальнай спадчыны;
- стварэнне навукова-даведачнага апарату да архіўных дакументаў;
- археаграфія і публікацыя дакументаў;
- выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у архіўнай справе;
- крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 10 чэрвеня 2013 г. па адрасе: 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55. Кантактныя тэлефоны (+37517)2867526, (+37529)6824847, Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, e-mail: liseichykau@niab.by
Заяўка на ўдзел у канферэнцыі павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку.
- Месца працы, пасада.
- Навуковая ступень і навуковае званне.
- Назва даклада (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
- Працоўны альбо хатні адрас, кантактны тэлефон (факс), e-mail.
Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Афармленне тэксту:
Тэкст дакладу павінен быць прадстаўлены ў электронным выглядзе, аб’ём – да 20000 знакаў, шрыфт Times New Roman, кегль – 14 пт, абзац – 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.
Тэксты дакладаў просім дасылаць у электронным выглядзе па электроннай пошце liseichykau@niab.by, а таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.