Коллегия Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь сердечно поздравляет архивистов с профессиональным праздником – Днем архивиста

Поздравление с Днем архивиста

30 сентября 2010 г.


1 октября 2010 г. в 13.00 в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны открывается выставка «Советское общество и война. 1941-1945 гг.». Это совместный проект белорусских и российских архивистов.

Выставка является завершающим звеном празднования 65-летия Великой Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Она посвящена неисчерпаемой теме Великой Отечественной войны и представлена электронными копиями документов архивов Российской Федерации и оригинальными документами Национального архива Республики Беларусь.

С уникальными архивными документами можно ознакомиться с октября по декабрь 2010 года.

28 сентября 2010 г.


1 кастрычніка 2010 г. у 10:00 у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4) адбудзецца прэзентацыя чарговых сумесных выданняў беларускіх і расійскіх архівістаў – зборнікаў дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі” (1909—1939) і “Белорусы в советском тылу. Июль 1941 г. – 1944 г.”

зборнік дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі”У зборнік “Купала і Колас, вы нас гадавалі” увайшлі пераважна невядомыя дакументы за 1909—1939 гады, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, разнастайныя сведчанні пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў. Апублікаваныя раней дакументы ўключаліся ў выданне толькі ў тым выпадку, калі была прароблена дадатковая праца па іх крыніцазнаўчаму аналізу. У падрыхтоўцы зборніка прымалі ўдзел літаратуразнаўцы, архівісты, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў. Аснову выдання складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, іншых сховішчаў Беларусі і Расіі.

Сборник «Белорусы в советском тылу. Июль 1941 г. — 1944 г.»У зборніку «Белорусы в советском тылу. Июль 1941 г. — 1944 г.» друкуюцца дакументы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва сацыяльна-палітычнай гісторыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Татарстан, Цэнтральнага архіва гісторыка-палітычнай дакументацыі Рэспублікі Татарстан. Дакументы прысвечаны вынікам эвакуацыі ў 1941 г. з Беларусі, працоўнаму подзвігу эвакуіраванага насельніцтва, прадстаўнікоў навукі і культуры, якія ўнеслі свой уклад у набліжэнне Перамогі, асвятляецца работа Акадэміі навук БССР, устаноў культуры, ВНУ, паказана падрыхтоўка да аднаўленчых работ ў вызваленых раёнах Беларусі.

У прэзентацыі ўдзельнічаюць дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі А.М. Арцізоў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.Дз. Селяменеў, дырэктар Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Т.М. Гараева, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.І. Мушынскі, дырэктар Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва А.Р. Сакалоў, дырэктар Расійскага дзяржаўнага архіва эканомікі А.А. Цюрына, дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва” А.М. Карлюкевіч.

Акрэдытацыя прадстаўнікоў СМІ:
факс 237 67 78, e-mail: m.tumash@narb.by
Даведкі па тэл. 267 49 37, 227 47 81.