15 мая 2008 г. у БДАМЛМ адбыліся вечарына і адкрыццё выставы пад назвай “Зямля мая, людзі мае…”, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння А.А. Паслядовіч

22–23 мая 2008 г. в Киеве состоялся Второй международный научно-теоретический семинар «Терминология документоведения и смежных отраслей знаний», организованный Киевским национальным университетом культуры и искусства и Институтом государственного управления и права.

В работе семинарa приняли участие и представители Беларуси, в частности, аспирантка истфака БГУ О.С. Иванова, выступившая с докладом «Проблема эволюции дефиниций в архивоведении (на примере комплексов документов личного происхождения)». В опубликованные накануне семинарa материалы «Терминологія документознавства та сумежних галузей знань. Збірка наукових праць. Вип. 2» (Київ, 2008) включены также статьи научного сотрудника БелНИИДАД Ю.В. Нестеровича «Прелюдия к разрешению соотношения таксонов вида и типа документов» и С.В. Силкова «На пути к электронному правительству: проблемы развития правового регулирования информационных ресурсов и электронных документов в Республике Беларусь».

* * *

15 мая 2008 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся вечарына і адкрыццё выставы пад назвай “Зямля мая, людзі мае…”, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Аляксандры Ануфрыеўны Паслядовіч.

Вечарыну адкрыла дырэктар БДАМЛМ Г.В. Запартыка. Яна расказала пра паступленне фонда А. Паслядовіч у архіў-музей, адзначыла яго каштоўнасць і неабходнасць вывучэння творчасці таленавітага майстра новым пакаленнем беларускіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Сваімі ўспамінамі падзялілася сяброўка Аляксандры Паслядовіч – А.Г. Лось, беларускі графік. Яна распавяла пра самабытнасць і арыгінальнасць творчасці мастачкі, яе імкненне да высокіх духоўных і эстэтычных прынцыпаў, сказала, што на Беларусі Паслядовіч лічыцца заснавальнікам каляровай літаграфіі. Перад аудыторыяй выступілі мастачкі Я.Я. Квяткоўская, Л.Дз. Налівайка (кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар артыкула пра А.А. Паслядовіч), Ю.У. Шаціла. Усе яны казалі, што Аляксандра Паслядовіч – прызнаны майстар сучаснай беларускай станкóвай графікі са сваім непаўторным почыркам, сваёй індывідуальнай манерай. Творы майстра і зараз карыстаюцца поспехам, таму што ў іх – праўда і прастата, філасофскі роздум пра жыццё. У свой час навукова-тэхнічную апрацоўку фонда А. Паслядовіч правяла загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Я. Данекіна. Яна расказала пра невядомы факт з біяграфіі мастачкі – лісты да яе з фронта аднакурсніка па Віцебскаму мастацкаму вучылішчу Уладзіміра Брыгневіча, які ўпершыню прызнаецца Алесі ў сваім каханні. Ён загінуў у ліпені 1944 г. Напрыканцы выступіла Н.Г. Сакалоўская, якая адкрыла выставу, прысвечаную жыццю і творчасці Аляксандры Паслядовіч.

Удзельнікі вечарыны азнаёміліся з цікавымі станковымі графічнымі работамі мастачкі: сюжэтна-тэматычнымі кампазіцыямі з серый “Беларускія жанчыны”, “Беларускае свята”, “Народныя майстры”, “Беларускія песні”; партрэтамі дзеячаў культуры, пейзажамі, нацюрмортамі. Экспануюцца яе работы з кніжнай графікі: ілюстрацыі да паэм Якуба Коласа “Сымон-музыка” і “Рыбакова хата”, Тараса Шаўчэнкі “Кацярына”.

Углядаючыся ў навакольны свет, мастачка ўслаўляла сціплую прыгажосць сваёй зямлі і духоўную прыгажосць свайго народа, этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. У гэтым – гуманістычны пафас яе творчасці, у гэтым – яе сучаснасць.