Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

19 ноября 2009 г.
11 лістапада 2009 г. ў Беларускім Саюзе архітэктараў адбылося ўрачыстае паседжанне і адкрыцце выставы, прысвечанай 100-годдзю са дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Заборскага – народнага архітэктара СССР, заслужанага будаўніка БССР, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР і прэміі Савета Міністраў СССР.

Выстава падрыхтавана Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі на аснове дакументаў асабістага фонда Заборскага Г.У. Яна знаёміць гледачоў з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляха таленавітага дойліда, дэманструе яго найбольш яркія і значныя архітэктурныя творы, упрыгожыўшыя аблічча нашай Радзімы.

На выставе прадстаўлены асабістыя фотаздымкі Г.Заборскага за розныя гады, фотаздымкі яго бацькоў і родных, яго пісьмы, накіраваныя ў Саюз архітэктараў БССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Большую частку экспазіцыі складаюць праекты, эскізы помнікаў, створаных гэтым выдатнейшым дойлідам: помніка-манумента воінам Савецкай Арміі, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне на пл. Перамогі, помнікаў Якубу Коласу, мемарыяльнага комплекса “Зыслаў”, помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам і іншых.

Акрамя таго на выставе прадстаўлены праекты шматлікіх будынкаў, выкананыя Г.Заборскім у розныя перыяды яго творчай дзейнасці. Асобная частка экспазіцыі прысвечана праектам будаўніцтва сучаснага беларускага сяла, створаныя Георгіем Уладзіміравічам падчас яго працы ў праектным інстытуце “Белгіпрасельбуд”.

Георгій Уладзіміравіч Заборскі нарадзіўся 11 лістапада 1909 г. у Мінску ў сям’і Уладзіміра Георгіевіча Заборскага, бухгалтара Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, і Алены Іванаўны Заборскай (Зеглінг).

Пасля заканчэння школы ў 1929 г. Г.Заборскі стаў рабочым на стадыёне. Прапрацаваўшы там год, паступіў у Мінскую прафтэхшколу сялянскага вогнетрывалага будаўніцтва. Першую практыку Г.Заборскі праходзіў на будаўнічай пляцоўцы будынка Дома ураду. Тут жа адбылося яго знаёмства з архітэктарам І.Лангбардам.

Скончыўшы вучобу, Георгій Заборскі быў накіраваны ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў. Яго выкладчыкамі былі такія знакамітыя майстры як А.Белагруд, І.Лангбард, О.Мунц, А.Нікольскі і інш.

Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у 1939 г. Г.Заборскі па конкурсу трапляе ў Маскву, але працуе там нядоўга і хутка атрымлівае накіраванне ў Мінск. Тут ён прызначаецца кіраўніком навуковай экспедыцыі па вывучэнню помнікаў архітэктуры і мастацтва Гомельскай і Палескай абласцей.

У 1939 г. Г.У.Заборскі ўдзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект помніка для горада Беластока ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі. Яго праект быў прызнаны лепшым, але будаўніцтву перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.

Ужо ў першыя дні вайны Геогій Уладзіміравіч добраахвотна пайшоў на фронт, але ў баях пад Смаленскам быў цяжка паранены і апынуўся ў шпіталі уральскага гарадка Троіцка. Там ён выконвае шэраг праектаў-эскізаў помнікаў, прысвечаных гераічнай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вялікая колькасць якіх прадстаўлена на выставе. Менавіта гэтыя працы сталі асновай будучага помніка-манумента Перамогі ў Мінску.

Пасля вайны архітэктар вяртаецца ў родную Беларусь і актыўна ўдзельнічае ў працы па адраджэнню зруйнаваных гарадоў і сёлаў.
З 1945 па 1964 год Георгій Заборскі кіруе архітэктурна-канструктарскімі майстэрнямі праектных інстытутаў Белдзяржпраект і Мінскпраект і адначасова выкладае на архітэктурным аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута. Ён прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы Мінска, Полацка, Оршы. Г.У.Заборскі ўкладае свій талент ў праектаванне мінскіх плошчаў: Леніна (Незалежнасці), Цэнтральнай (Кастрычніцкай), Круглай (Перамогі).

У 1950 г. Г.У.Заборскі праектуе жылую забудову па вул.Леніна ў Мінску. У гэты ж час ім былі створаны Сувораўскае вучылішча і будынак ЦК ЛКСМБ. Адначасова ён удзельнічае ва ўсесаюзных конкурсах на праект помніка І.В.Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску і помніка-манумента воінам Савецкай Арміі, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне на Круглай плошчы (пл. Перамогі). Яго пректы былі прызнаны лепшымі. У 1952 г. быў адкрыты помнік І.В.Сталіну, а ў 1954 г. – помнік-манумент на пл. Перамогі.

У 1952 г. Георгій Уладзіміравіч спраектаваў дом для сям’і Я.Коласа. Народны паэт сам ухваліў праект свайго будучага дома, аб чым сведчыць надпіс на ім: “Согласен, одобряю. Я.Колас. 29.01.52 г.” Пасля смерці паэта Г.Заборскі прымаў удзел у стварэнні помніка на яго магіле, а праз некаторы час і помніка на плошчы Я.Коласа ў Мінску. На выставе прадстаўлены копія праекта дома Я.Коласа з надпісам, а таксама эскізны праект помніка на аднайменнай плошчы.

У пачатку 60-х гг. па праектах архітэктара будуюцца кінатэатр “Піянер” і музей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты ж час Георгій Уладзіміравіч праектуе мемарыяльны комплекс “Зыслаў”, адкрыццё якога адбылося ў 1969 г.

З сакавіка 1964 г. Георгій Уладзіміравіч па асабістаму жаданню пераходзіць на працу ў праектны інстытут “Белгіпрасельбуд”. Ён зрабіў вялікі творчы ўклад у справу стварэння сучаснага вобліка беларускага сяла. Асноўнымі праектамі гэтага часу сталі грамадскі цэнтр пас. Мышкавічы Кіраўскага р-на, забудова калгаса “Чырвоная Змена” Любаньскага р-на, забудова пас. Верцялішкі – цэнтра калгаса “Прагрэс” Гродзенскага р-на, за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1971 г.

У пачатку 1990-х гг. таленавіты архітэктар скончыў сваю практычную творчую дзейнасць. Адной з апошніх яго работ быў праект помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам.

27 сакавіка 1999 г. Георгія Уладзіміравіча Заборскага не стала, але памяць аб ім назаўсёды ўшанована ў яго творах. Гэты незвычайны чалавек пакінуў след у сэрцах усіх, хто калі-небудзь сустракаў яго на сваім жыццёвым шляху.


Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108  109  110  111 
Архив по годам: 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Объявления
27 ноября 2018 г.
19 декабря 2018 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство и хранение документов по новым правилам» Подробнее >>
Новости сайта
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 110-летию со дня рождения А.Б. Обухович Подробнее >>
Новости отрасли
18 декабря 2018 г.
10-13 декабря делегация Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь находилась в служебной командировке в г. Маскат (Султанат Оман) Подробнее >>
17 декабря 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
07 декабря 2018 г.
К 80-летию художника Василия Сумарева Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
30 ноября 2018 г.
29 ноября 2018 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
28 ноября 2018 г.
Директор Департамента В.И.Кураш принял участие в торжественных мероприятиях, посвященных 100–летию государственной архивной службы Республики Татарстан Подробнее >>
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>