Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

02 апреля 2018 г.
30 сакавіка 2018 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава “Стаім мы перад будучыняй нашай...”, прысвечанай 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Назву выстава атрымала паводле радка з вядомага верша Янкі Купалы “Перад будучыняй” (1922).

На стэндах і вітрынах прадстаўлены дакументы беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія спрычыніліся да стварэння БНР. Сярод экспанатаў – карта Беларускай Народнай Рэспублікі, устаўная грамата Рады БНР, вершы Язэпа Варонкі, графічныя накіды Лявона Дубейкаўскага (у тым ліку эскізы дзяржаўных узнагародаў БНР), успаміны Клаўдзія Дуж-Душэўскага пра Вацлава Ластоўскага, нарукаўная павязка Паўла Жаўрыда, артыкулы і апавяданні Язэпа Лёсіка, аўтографы Антона і Івана Луцкевічаў, паштоўка з вершам-песняй Паўліны Мядзёлкі “Пад гоман вясёлы”, дакументы Палуты Бадуновай і Зоські Верас. Можна пабачыць і рэдкія выданні 1-й трэці ХХ ст., да якіх мелі дачыненне заснавальнікі і дзеячы БНР: газеты “Наша Доля”, “Наша Ніва”, “Вольная Беларусь”, часопісы “Варта”, “Беларускі сьцяг”, “Крывіч”, “Беларуская борць”, “Саха”, а таксама падручнікі па граматыцы Я. Лёсіка, “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” В. Ластоўскага, “Батанічны слоўнік” З. Верас і інш.

Вяла мерапрыемства дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, якая падкрэсліла, што на выставе – толькі малая частка дакументаў, якія захоўваюцца пераважна ў фондзе № 3 (Калекцыя дакументаў аддзела рукапісаў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў г. Вільні). Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш выступіў з аглядам архіўных сховішчаў, у якіх захоўваюцца дакументы дзеячаў БНР. Гісторык Анатоль Сідарэвіч і літаратуразнавец Мікола Трус расказалі пра свае даследаванні, заснаваныя на архіўных матэрыялах. А намеснік дырэктара БДАМЛМ Наталля Гардзіенка распавяла пра выяўленне замежных сховішчаў з дакументамі БНР і перспектывы далейшых пошукаў.


На адкрыцці выставы “Стаім мы перад будучыняй нашай...”


На адкрыцці выставы “Стаім мы перад будучыняй нашай...”


На адкрыцці выставы “Стаім мы перад будучыняй нашай...”

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108 
Архив по годам: 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Объявления
05 сентября 2018 г.
В соответствии с приказом директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь в 2018 году проводится профессиональный конкурс «Лучший архивист Беларуси» Подробнее >>
28 августа 2018 г.
4 кастрычніка 2018 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца XVI Архіўныя чытанні Подробнее >>
Новости сайта
05 марта 2018 г.
На сайте размещена специальная юбилейная рубрика "Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах" Подробнее >>
Новости отрасли
19 сентября 2018 г.
18 сентября 2018 г. в БелНИЦЭД состоялось торжественное собрание, посвященное 20-летию со дня образования центра Подробнее >>
11 сентября 2018 г.
В разделе "Нормативная база/Работа с электронными документами" размещен проект Правил работы с документами в электронном виде в архивах государственных органов, иных организаций Подробнее >>
07 сентября 2018 г.
Распоряжением Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко государственному учреждению «Национальный исторический архив Беларуси» объявлена благодарность Президента Республики Беларусь Подробнее >>
06 сентября 2018 г.
5 сентября 2018 г. между Национальным архивом Республики Беларусь и «Издательским домом ”Беларусь сегодня”» состоялось подписание соглашения о создании интернет-портала «Партизаны Беларуси» Подробнее >>