Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Максіма Багдановіча

120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановічавіча

Дзейнасць родных Максіма Багдановіча


Адам Ягоравіч Багдановіч (1862-1940) – бацька Максіма Багдановіча

Прадпісанне Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі аб назначэнні А.Я. Багдановіча выконваючым абавязкі настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча.
15 кастрычніка 1886 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 24, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Распараджэнне дырэктара Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў настаўніку 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановічу аб прадстаўленні звестак аб яго літаратурных працах.
1886 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 12)
Спасылка на дакумент
Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішчаў Мінскай губерні аб сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці.
4 студзеня 1887 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 14-17)
Спасылка на дакумент
Ведамасць аб асобах, якія знаходзяцца на службе ў распараджэнні Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў (у тым ліку аб А.Я. Багдановічу), якія маюць літаратурныя і навуковыя працы.
4 лютага 1887 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 3 адв.-4)
Спасылка на дакумент
Ведамасць аб навуковых і літаратурных працах настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча.
1887 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 458, воп. 1, спр. 126, арк. 12 адв.-13)
Спасылка на дакумент
Звесткі аб службе А.Я. Багдановіча памочнікам бухгалтара Гродзенскага аддзялення Сялянскага пазямельнага банка.
1894 г.
Друкаванае. Памятная книжка Гродненской губернии на 1894 г. Гродно, 1893. С. 93. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Дароўны надпіс А.Я. Багдановіча краязнаўцу, педагогу Я.Ф. Арлоўскаму на тытульным лісце сваёй кнігі “Про панщину”.
[Не раней 1894 г.].
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
А.Я. Багдановіч (4-ы злева) сярод супрацоўнікаў арганізаванай ім народнай бібліятэкі.
г. Гродна. [1892-1896 гг.].
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-118424)
Фота
Спіс кніжных магазінаў, крамаў, бібліятэк для чытання і інш. у Гродзенскай губерні, дзе пад № 3 пададзены звесткі аб членстве А.Я. Багдановіча ў праўленні публічнай бібліятэкі г. Гродна.
23 верасня 1896 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 9, спр. 554, арк. 262)
Спасылка на дакумент
Фармулярны спіс аб службе члена Яраслаўскага аддзялення Сялянскага пазямельнага банка, надворнага саветніка А.Я. Багдановіча.
20 верасня 1914 г.
Копія. Машынапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 6, арк. 1, 1 адв., 2)
Спасылка на дакумент
"Знойдзеныя скарбы".
Артыкул Н. Бываеўскага (Я. Дылы) пра архіў Максіма Багдановіча.
Выразка з газеты "Савецкая Беларусь". 21 красавіка 1923 г.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 88, арк. 2)
Спасылка на дакумент
А.Я. Багдановіч з вучнямі і настаўнікамі Мінскага гарадскога пачатковага вучылішча.
г. Мінск. [1920-я гг.].
Фотаздымак.
(БДАКФФД, 0-68131)
Фота
А.Я. Багдановіч з супрацоўнікамі Яраслаўскага музея.
[1926-1927 гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 13, арк. 1)
Фота
Пералік навуковых і літаратурных прац А.Я. Багдановіча.
1927 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 18, арк. 1-8)
Спасылка на дакумент
Аўтабіяграфія А.Я. Багдановіча.
8 сакавіка 1927 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 17, арк. 1-8 адв.)
Спасылка на дакумент
Пісьмо А.Я. Багдановіча ў Прэзідыум Акадэміі навук БССР з разлікам ганарару за выдадзеныя творы Максіма Багдановіча.
[1928 г.].
Чарнавы аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 20, арк. 1-1 адв., 2-2 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст М. Горкага да А.Я. Багдановіча з тлумачэннямі наконт абвінавачвання Адама Ягоравіча ў контррэвалюцыйнай дзейнасці.
29 чэрвеня 1931 г.
Копія. Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 22, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Завяшчанне А.Я. Багдановіча дзецям (урыўкі).
25 мая 1938 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 11, арк. 2-2 адв., 8 адв.)
Спасылка на дакумент
“М. Горький и Ф.И. Шаляпин в Нижнем”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (урывак).
[1938-1939 гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 15, арк. 1)
Спасылка на дакумент
“В последние годы. Странички из жизни А.М. Горького”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (урывак).
[1938 г.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 16, арк. 1, 2)
Спасылка на дакумент
“Адам Егорович Богданович”.
Біяграфічная нататка П.А. Багдановіча і М.А. Багдановіча (сыноў А.Я. Багдановіча).
[1940-я гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 66, арк. 17-18, 30)
Спасылка на дакумент
“Архив Адама Богдановича”.
Артыкул Я. Савінава.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий”. 1957. 27 сакавіка. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 3)
Спасылка на дакумент
“Выдатны беларускі вучоны”.
Артыкул А. Лойкі да 100-годдзя з дня нараджэння А.Я. Багдановіча.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1962. 23 сакавіка.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 4)
Спасылка на дакумент
“Рукопись стала книгой”.
Артыкул М. Сурпіна аб выхадзе ў свет мемуараў А.Я. Багдановіча “Страницы из жизни М. Горького” (укладальнікі І.П. Крэнь і Ю.С. Пшыркоў). Мінск, 1965.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий”. 1965. 1 жніўня. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 90, арк. 8)
Спасылка на дакумент
Помнік А.Я. Багдановічу ў г.п. Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласьці, дзе ен нарадзіўся, жыў і настаўнічаў.
Аўтары: скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк і Ю. Казакоў.
Фотаздымак. Копія з сайта http://maksimbogdanovich.ru.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)

Марыя Апанасаўна Багдановіч (народжаная Мякота; 1869-1896) – маці Максіма Багдановіча

Пасведчанне на імя М.А. Мякоты аб заканчэнні 3-класнага жаночага вучылішча г. Мінска.
1882 г.
Копія. Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 10, арк. 1)
Спасылка на дакумент
“Накануне Рождества”.
Апавяданне М.А. Багдановіч.
Друкаванае. Газета “Гродненские губернские ведомости”. 1893. 29 снежня. С. 2-3. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 9, арк. 1 адв.-2)
Спасылка на дакумент

Леў Адамавіч Багдановіч (1894-1918) – родны брат Максіма Багдановіча

Медаль “Преуспевающему. 1812-1912”, які быў уручаны Л.А. Багдановічу па заканчэнні гімназіі.
Срэбра. У скрынцы. Медаль: 4,2 см. Скрынка: 6,8х6,8х1,6 см. Надпіс: рукапіс на рускай мове.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, № 67)
Фота
Сшытак студэнта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта Л.А. Багдановіча з адказамі да задач па трыганаметрыі (фрагмент).
[1912-1915 гг.].
Аўтограф Л.А. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 37, арк. 41-42)
Спасылка на дакумент
Ліст А.Я. Багдановіча да Л.А. Багдановіча з віншаваннем у сувязі з залічэннем у Аляксандраўскае ваеннае вучылішча.
25 студзеня 1915 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 2-2 адв., 3-3 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст А.Я. Багдановіча да Л.А. Багдановіча з парадай правесці медыцынскі агляд адносна прыгоднасці да ваеннай службы ў сувязі з працэсам у лёгкіх.
22 мая 1915 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 12- 12 адв., 13-13 адв.)
Спасылка на дакумент
Дакументы юнкера Аляксандраўскага ваеннага вучылішча Л.А. Багдановіча: запісная кніжка, сшытак з лекцыямі (фрагменты).
1915 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 38, арк. 1-2, 5, 10-11)
Спасылка на дакумент
Ліст Л.А. Багдановіча да А.Я. Багдановіча аб цяжкасцях армейскай службы і знаходжанні на перадавых пазіцыях.
25 лістапада 1916 г.
Аўтограф Л.А. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 1, арк. 2-2 адв., 3-3 адв.)
Спасылка на дакумент
Л.А. Багдановіч у ваеннай форме.
[1917 г.].
Фотаздымак у рамцы з металічнай падстаўкай, пад шклом; у скрыначцы зялёнага колеру.
(БДАМЛМ, № 68)
Фота
Л.А. Багдановіч з франтавікамі.
Май 1917 г.
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 39, арк. 1)
Фота

Павел Адамавіч Багдановіч (1901-1968) – зводны брат Максіма Багдановіча

Білет студэнта агранамічнага факультэта Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта П.А. Багдановіча.
1921 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 74, арк. 1-2)
Спасылка на дакумент
Анкета аспіранта Яраслаўскага педагагічнага інстытута П.А. Багдановіча.
4 лютага 1931 г.
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 77, арк. 11)
Спасылка на дакумент
Грамата Яраслаўскага хіміка-механічнага тэхнікума П.А. Багдановічу за першынство ў конкурсе на лепшую лекцыю.
3 ліпеня 1934 г.
Фотакопія. Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 79, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Ліст К.П. Пешкавай да П.А. Багдановіча са спачуваннем у сувязі са смерцю А.Я. Багдановіча.
14 красавіка 1940 г.
Аўтограф К.П. Пешкавай. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 67, арк. 1-1 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст П.А. Багдановіча і М.А. Багдановіча ў Інстытут літаратуры Акадэміі навук БССР аб умовах перадачы ў інстытут бібліятэкі і рукапісаў Максіма Багдановіча і А.Я. Багдановіча.
[1950-1952 гг.].
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 55, арк. 4-6)
Спасылка на дакумент
Ліст К.П. Пешкавай да П.А. Багдановіча з разважаннямі наконт перадачы дакументаў, якія датычацца Максіма Багдановіча і А.Я. Багдановіча, М. Горкага, А.П. Волжынай і інш.
12 сакавіка 1957 г.
Аўтарызаваны машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 68, арк.7)
Спасылка на дакумент
Ліст П.А. Багдановіча да літаратуразнаўца Ю.С. Пшыркова і даследчыцы І.П. Крэнь з выказваннем удзячнасці за выданне кнігі бацькі і некаторымі заўвагамі.
8 ліпеня 1965 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 52, арк. 1-1 адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст Н.Б. Ватацы да П.А. Багдановіча з выказваннем прабачэння за памылку ў публікацыі пра Максіма Багдановіча ў часопісе “Маладосць” і з удакладненнем некаторых фактаў з біяграфіі Вадзіма і Максіма.
21 сакавіка 1965 г.
Аўтограф Н.Б. Ватацы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 66, арк. 10-14 адв.)
Спасылка на дакумент
“Арифметика действительных чисел”.
Дапаможнік для настаўнікаў П.А. Багдановіча (прадмова).
1966 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 45, арк. 1-4)
Спасылка на дакумент
Объявления
16 июля 2019 г.
C 22 июля по 18 августа 2019 г. приостанавливаются выписка и отпуск литературы в БелНИИДАД Подробнее >>
Новости отрасли
15 июля 2019 г.
Проект БГАНТД – в числе победителей интернет-конкурса эскизов на лучшую национально ориентированную символику Подробнее >>
09 июля 2019 г.
Участие творческого коллектива БГАНТД в конкурсе эскизов на лучший национальный принт Подробнее >>
05 июля 2019 г.
На сайте Государственного архива Минской области размещена виртуальная выставка, подготовленная к 75-годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков Подробнее >>
04 июля 2019 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Брест. Первые месяцы мирной жизни», посвященная 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Подробнее >>
02 июля 2019 г.
В БелНИИДАД изданы «Нормы времени и выработки на основные виды работ, выполняемые в государственных архивах Республики Беларусь» Подробнее >>
  Ccылка на facebook