Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Профессор М.В. Довнар-Запольский

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Мірскі замак у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

1 Новы год
1919. Утварэнне Беларускай ССР
270 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746–1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка
155 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861 – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук
80 гадоў з дня нараджэння Кудраўца Анатоля Паўлавіча (1936 - 2014), беларускага пісьменніка, перакладчыка
60 гадоў назад (1956) пачаліся перадачы Мінскага тэлевізійнага цэнтра
55 гадоў назад (1961) у Мінску заснавана студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў (з 1968 г. студыя «Летапіс» кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер студыя дакументальнага кіно “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”)
2 75 гадоў з дня нараджэння Зарэмбы Міхася (Міхаіла Мікалаевіча) (1941–2002), беларускага празаіка
5 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Піліповіча Уладзіміра Антонавіча, вучонага ў галіне квантавай электронікі і оптаэлектронікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
115 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901 – 1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
8 80 гадоў з дня нараджэння Каханоўскага Генадзя Аляксандравіча (1936 – 1994), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца
9 125 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
12 75 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941 – 2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
15 90 гадоў з дня нараджэння Шубы Паўла Паўлавіча (1926 – 2000), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з часу выхаду (1926) у Вільні першага нумара сатырычнага часопіса “Маланка” (выдаваўся да 1928 г.)
80 гадоў з дня нараджэння Сіпакова Янкі (Івана Данілавіча) (1936 - 2011), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
16 190 гадоў з дня нараджэння Траўгута Рамуальда Людвікавіча (1826 – 1864), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Польшчы
115 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Мікалая Антонавіча (1901 – 1954), рэжысёра і акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
18 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Сёмухі Васіля Сяргеевіча, беларускага перакладчыка
19 100 гадоў з дня нараджэння Капыскага Залмана Юдавіча (Зіновія Юльевіча) (1916 – 1996), беларускага гісторыка
21 130 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча (1886 – 1958), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1941) Бажэнава Віктара Пятровіча, спевака, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
22 110 гадоў з дня нараджэння Александровіча Андрэя Іванавіча (1906 – 1963), беларускага паэта
24 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Мушынскага Міхася (Міхаіла Іосіфавіча), літаратуразнаўца, крытыка, тэкстолага, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Філіпава Рамана Сяргеевіча (1936 – 1992), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
27 100 гадоў з дня нараджэння Няфёда Уладзіміра Іванавіча (1916 – 1999), тэатразнаўца, педагога, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
30 95 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921 – 2004), народнага пісьменніка Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Казанцава Барыса Дзмітрыевіча (1926–1995), спевака, заслужанага артыста БССР

***

95 гадоў назад (1921) заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”)

80 гадоў з часу стварэння (1936) у Гомелі арцелі “Металабытрамонт” (з 1960 г. завод металабытавых вырабаў, са снежня 1960 г. механічны завод, з 1966 г. Гомельскі завод пластмасавых вырабаў, з 1980 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання пластмасавых вырабаў, з 1991 г. арэнднае прадпрыемства “Гомельскі завод пластмасавых вырабаў”, з 1999 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельпласт”, з 2007 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Медпласт”)



Царква-крэпасць у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць)

3 90 гадоў з часу выхаду (1926) у Заходняй Беларусі штотыднёвай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Беларускае слова” (выдавалася ў Вільні на беларускай мове да лютага 1928 г.)
7 470 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага Фёдара Міхайлавіча (1546 – 1619), беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка
115 гадоў з дня нараджэння Пола Веры Мікалаеўны (1901 – 1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Фядосіка Анатоля Сямёнавіча (1926–2005), фалькларыста, крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
8 130 гадоў з дня нараджэння Дружчыца (Друшчыца) Васіля Данілавіча (1886 – 1937), гісторыка, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры
95 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі
9 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Зарыцкага Эдуарда Барысавіча, кампазітара, народнага артыста Беларусі
10 105 гадоў з дня нараджэння Цурбакова Мікалая Іосіфавіча (1911 – 1984), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
13 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Ізворскай-Елізар’евай Маргарыты Мікалаеўны, рэжысёра оперы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
14 110 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Бусла Яўгена Сямёнавіча, графіка, плакатыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Цвяткова Юрыя Мікалаевіча (1941 - 2011), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Паплаўскага Георгія Георгіевіча, графіка, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1941) Дашкова Яўгена Іванавіча, акцёра, заслужанага артыста Беларусі
17 210 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Канстанціна Піевіча (1806 – 1868), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі
19 155 гадоў з дня нараджэння Брайцава Якуба (Якава Раманавіча) (1861 – 1931), беларускага пісьменніка, драматурга
110 гадоў з дня нараджэння Гахава Фёдара Дзмітрыевіча (1906 – 1980), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Вашчака Яраслава Антонавіча (1921 – 1989), кампазітара, народнага артыста СССР
20 90 гадоў з дня нараджэння Партновай Зінаіды Мартынаўны (1926 – 1944), удзельніцы партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
125 гадоў з дня нараджэння Піятуховіча Міхаіла Мікалаевіча (1891 – 1937), крытыка і літаратуразнаўца, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Бабосава Яўгена Міхайлавіча, філосафа, сацыёлага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
24 110 гадоў з дня нараджэння Зюванава Міхаіла Акімавіча (1906 – 1977), спевака, народнага артыста Беларусі
27 110 гадоў з дня нараджэння Млодак Рыты (Рэвекі) Веньямінаўны (1906 – 1969), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
28 75 гадоў з дня нараджэння (1941) Шпянёва Андрэя Андрэевіча, піяніста, кампазітара, заслужанага артыста Беларусі
29 100 гадоў з дня нараджэння Данукалава Аляксея Фёдаравіча (1916 – 1944), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза



Царква-крэпасць Свята-Ражджаства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці

1 85 гадоў з дня нараджэння Пасюкевіча Уладзіміра Маркавіча (1931 – 2009), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1946) Чартовіча Аляксандра Іванавіча, мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
65 гадоў з часу ўводу ў дзеянне (1951) у Скідзелі першага ў Беларусі цукровага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”)
5 120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі
8 Дзень жанчын
10 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Гасцюхіна Уладзіміра Васілевіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
14 110 гадоў з дня нараджэння Мухарынскай Лідзіі Саўлаўны (1906 – 1987), музыказнаўца, фалькларыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
90 гадоў з пачатку (1926) радыёвяшчання ў Гомелі
85 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931 – 2000), акцёра, народнага артыста Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Місько Паўла Андрэевіча (1931 - 2011), беларускага пісьменніка
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
16 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Кірычэнкі Мікалая Міхайлавіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
17 270 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”
18 95 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанню ўрада БССР) і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)
19 95 гадоў з дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 - 2004), беларускага гісторыка права
85 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Генадзя Васілевіча (1931 – 2008), беларускага гісторыка і літаратуразнаўца
22 230 гадоў з дня нараджэння Лялевеля Іахіма (1786 – 1861), польскага гісторыка, палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі Польшчы і Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Зарыцкага Аляксея Аляксандравіча (1911 – 1987), беларускага паэта
25 гадоў з часу стварэння (1991) Нацыянальнага алімпійскага камітэта, вышэйшага кіруючага органа алімпійскага руху ў Беларусі
23 120 гадоў з дня нараджэння Лейтмана Льва Мееравіча (1896 – 1974), графіка і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906 – 1975), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
25 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Буракова Віктара Сямёнавіча, фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
50 гадоў з часу прыняцця (1966) пастановы Савета Міністраў БССР аб адкрыцці ў Брэсце інжынерна-будаўнічага інстытута (з 1988 г. політэхнічны інстытут, з 1 чэрвеня 2000 г. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт)
26 115 гадоў з дня нараджэння Грашчанкава Мікалая Іванавіча (1901 – 1965), вучонага-медыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заснавальніка нейрахірургічнага цэнтра неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі ў Беларусі
27 Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
165 гадоў з дня нараджэння Сапунова Аляксея Парфёнавіча (1851 – 1924), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, грамадскага дзеяча
29 75 гадоў з часу прыняцця (1941) пастановы Савета Народных Камісараў СССР аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафонакінадакументаў (з 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, з 1987 г. у Дзяржынску, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў)
31 60 гадоў з часу прыняцця (1956) пастановы Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнай лабараторыі мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументальных матэрыялаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР (з 2000 г. дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная лабараторыя мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь”)

***

55 гадоў назад (1961) уступіў у лік дзеючых першы ў краіне завод горнага (тарфянога) воску ў в. Дукора Пухавіцкага раёна



Брэсцкая вобласць,Івацэвіцкі раён, урочышча Марачоўшчына (Косава). Палац Пуслоўскіх

2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
6 115 гадоў з дня нараджэння Філіповіча Арцёма Мікітавіча (1901 – 1961), беларускага ўрача-інфекцыяніста, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР
80 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936 – 2004), спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
70 гадоў з дня нараджэння Коўтун (сапр. Новік) Валянціны Міхайлаўны (1946 – 2011), беларускай пісьменніцы
7 90 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926 – 1997), харавога дырыжора і педагога, народнага артыста Беларусі
90 гадоў назад (1926) Цэнтральным выканаўчым камітэтам і Саветам Народных Камісараў Беларусі прынята пастанова аб увядзенні ў Беларусі абавязковай пачатковай адукацыі
8 60 гадоў назад (1956) у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача
9 85 гадоў з дня нараджэння Свірыдава Вадзіма Васілевіча (1931 – 2002), вучонага ў галіне неарганічнай хіміі і хіміі цвёрдага цела, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
10 85 гадоў з дня нараджэння Чыгрына Івана Пятровіча (1931–2006), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, паэта
11 75 гадоў назад (1941) арганізавана Магілёўская дырэкцыя радыётрансляцыйных сетак (з 1944 г. абласны радыёкамітэт, з 1969 г. абласны камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з 1 кастрычніка 2003 г. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецэнтр “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”)
12 475 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч) (1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста
14 130 гадоў з часу выхаду (1886) “Минского листка”, першай у Беларусі легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты (выходзіла да 1902 г.)
16 60 гадоў з дня нараджэння (1956) Гладкай Валянціны Фёдараўны, спявачкі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
17 115 гадоў з дня нараджэння Дуброўскага Фёдара Фаміча (1901 – 1970), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
19 135 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), народнага мастака Беларусі
135 гадоў з дня нараджэння Ігнатоўскага Усевалада Макаравіча (1881 – 1931), гісторыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Аракчэева Барыса Уладзіміравіча (1926–2013), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 95 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”
23 130 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка
24 180 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
26 125 гадоў з дня нараджэння Лубякі Васіля Мікітавіча (1891 – 1950), вучонага-эканаміста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
30 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС
29 120 гадоў з дня нараджэння Гаркушы Івана Федасеевіча (1896 – 1970), вучонага-глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921 – 2000), беларускага гісторыка, крытыка, літаратуразнаўца
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Шаталава Віктара Міхайлавіча, рэжысёра, аператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
30 135 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч) (1881 – 1964), беларускага паэта

***

90 гадоў з часу арганізацыі (1926) Таварыства культурных сувязей Савецкай Беларусі з заграніцай (з 1958 г. Беларускае Таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі)


Палац Радзівілаў у г. Нясвіжы Мінскай вобласці

1 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
Свята працы
85 гадоў з дня нараджэння Лойкі Алега Антонавіча (1931 – 2008), паэта, крытыка і літаратуразнаўца, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
85 гадоў назад (1931) уступіла ў лік дзеючых Мінская кандытарская фабрыка “Камунарка” (з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Камунарка”, з 2008 г. сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства “Камунарка”)
80 гадоў назад (1936) у Слуцку заснавана кааператыўна-прамысловая арцель “1 Мая” (з 1960 г. Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў, з 2000 г. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы”)
3 245 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771 – 1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы
5 110 гадоў з дня нараджэння Пацехіна Васіля Васілевіча (1906 – 1963), рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Якавенкі Васіля Цімафеевіча, беларускага пісьменніка, нарысіста, драматурга
6 255 гадоў з дня нараджэння Юндзілы Станіслава Баніфацыя (1761 – 1847), прыродазнаўца, батаніка, заолага, аднаго з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Гусева Валянціна Іванавіча (1911 – 1983), заслужанага архітэктара Беларусі
7 105 гадоў з дня нараджэння Касмачова Канстанціна Міхайлавіча (1911 – 1992), жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
8 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
110 гадоў з дня нараджэння Шынко Лідзіі Пятроўны (1906 – 1990), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
9 Дзень Перамогі
10 Радаўніца
11 125 гадоў з дня нараджэння Фядзюшына Анатоля Уладзіміравіча (1891 – 1972), вучонага ў галіне заалогіі, паразіталогіі, паляўніцтвазнаўства і аховы прыроды, заснавальніка заагеаграфіі Беларусі
12 85 гадоў з дня нараджэння Бровікава Уладзіміра Ігнатавіча (1931 – 1992), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, дыпламата
15 80 гадоў з дня нараджэння Сачанкі Барыса Іванавіча (1936 – 1995), беларускага пісьменніка
16 105 гадоў з дня нараджэння Віткі Васіля (сапр. Крысько Цімох Васілевіч) (1911 – 1996), паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Міхаіла Фёдаравіча (1921 – 1993), краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
18 75 гадоў з дня нараджэння (1941) Корсака Юрыя Фёдаравіча, піяніста, педагога, заслужанага артыста Беларусі
19 155 гадоў з дня нараджэння Шкатэлава Уладзіміра Віктаравіча (1861 – 1940), вучонага ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Піліпенкі Міхаіла Фёдаравіча, этнолага, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
20 40 гадоў з часу адкрыцця (1976) у Мінску Дома літаратара, творчага клуба беларускіх пісьменнікаў
21 105 гадоў з дня нараджэння Красіна Андрэя Капітонавіча (1911 – 1981), вучонага ў галіне атамнай энергетыкі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
23 40 гадоў назад (1976) створаны Магілёўскі абласны тэатр лялек
26 90 гадоў з дня нараджэння (1926) Кургана Іллі Львовіча, дыктара радыё, педагога, заслужанага артыста Беларусі
90 гадоў з часу стварэння (1926) творчага аб’яднання беларускіх савецкіх пісьменнікаў “Узвышша” (існавала да снежня 1931 г.)
25 гадоў назад (1991) у Мінску створана Міжнародная арганізацыя беларусістаў
27 145 гадоў з дня нараджэння Сербава Ісака Абрамавіча (1871 – 1943), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага
28 95 гадоў з дня нараджэння Шпігельмана Нуты Аўрума-Эльевіча (1921 – 1974), заслужанага архітэктара Беларусі
30 120 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (1896 – 1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі



Палац Румянцавых-Паскевічаў у г. Гомелі

1 105 гадоў з дня нараджэння Міско Якуба Герасімавіча (1911–1981), празаіка, публіцыста, паэта, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1946) Далідовіча Генрыха Вацлававіча, беларускага празаіка
4 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Бржазоўскай Людмілы Генрыхаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
6 175 гадоў з дня нараджэння Ажэшкі Элізы (1841 – 1910), польскай пісьменніцы
95 гадоў назад (1921) створана Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (з 1994 г. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа)
25 гадоў назад (1991) Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20 – 50-х гадоў у Беларускай ССР”
7 105 гадоў з дня нараджэння Сурганава Фёдара Анісімавіча (1911 – 1976), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
70 гадоў з часу ўтварэння (1946) Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюз тэатральных дзеячаў БССР, з 1992 г. Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1995 г. Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, з 1999 г. грамадскае аб'яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”)
9 135 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881 – 1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа
10 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Кебіча Вячаслава Францавіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
14 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Сарокіна Ігара Дзмітрыевіча, спевака, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі
15 90 гадоў з дня нараджэння (1926) Аўдзеева Алега Ціханавіча, кінааператара, заслужанага работніка культуры Беларусі
16 105 гадоў з дня нараджэння Лукаса Дзмітрыя Аляксандравіча (1911 – 1979), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
17 90 гадоў з дня нараджэння Яроменкі Мікалая Мікалаевіча (1926 – 2000), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
18 105 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскага Аляксандра Канстанцінавіча (1911 – 2002), дзеяча самадзейнага мастацтва, педагога, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Масальскага Рыгора Ігнатавіча (1926 – 2001), кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
70 гадоў з часу заснавання (1946) Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава (адчынены для наведвання 1 мая 1948 г.)
19 105 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Фёдара Іванавіча (1911 – 1994), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
21 275 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне
22 75 гадоў з пачатку (1941) Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.
75 гадоў з пачатку гераічнай абароны (1941) Брэсцкай крэпасці (працягвалася да канца ліпеня 1941 г.)
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
26 75 гадоў з дня нараджэння Куляшова Уладзіміра Аляксеевіча (1941–1999), акцёра, народнага артыста Беларусі
30 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 1 ЦК КП(б)Б “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі”

***

95 гадоў з пачатку выдання (1921) газеты “Красноармейская правда” (з 1947 г. выходзіць пад назвай “Во славу Родины”)

90 гадоў з часу заснавання (1926) Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, культурна-асветнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі (існавала да 4 снежня 1936 г.)

Далей >>

Объявления
23 июня 2017 г.
С 12 июня 2017 г. читальный зал Государственного архива Брестской области временно прекращает работу в связи с переездом Подробнее >>
23 июня 2017 г.
С 26 июня по 7 июля 2017 г. читальный зал Национального исторического архива Беларуси в г. Гродно не будет работать с 9.00 до 14.00 в связи с проведение архивной практики студентов Подробнее >>
Новости сайта
19 июня 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 75-летию со дня рождения летчика-космонавта СССР П.И.Климука Подробнее >>
23 мая 2017 г.
На сайте начала работать поисковая система “Дапаможнік” Подробнее >>
Новости отрасли
26 июня 2017 г.
20-22 июня 2017 года белорусская делегация приняла участие в 18-й Общей конференции Евро-Азиатского регионального отделения Международного совета архивов (ЕВРАЗИКА) Подробнее >>
19 июня 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY подготовили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
15 июня 2017 г.
К 150-летию со дня рождения Митрофана Довнар-Запольского Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY подготовили выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
12 июня 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
30 мая 2017 г.
30 мая 2017 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>