Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Дуніна-Марцінкевіча

Асабістае жыццё


Спіс безмаёнткавай і служылай па дварах шляхты Бабруйскага павета, якая пры падачы рэвізскіх сказак не прадставіла доказаў, а пасля патлумачыла сваю дваранскую годнасць. Пад № 37 паказаны: "Марцінкевіч Вікенцій Іванаў, 9 гадоў (так у дакуменце)... Гэты малалетні ў мінулым 1819 г. накіраваны яго маці з Панюшкевіч у г. Санкт-Пецярбург пад апеку рымска-каталіцкіх цэркваў біскупа Сестранцэвіча і зараз там знаходзіцца…".
Ліпень 1821 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 91, арк. 686)
Спасылка на дакумент
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч - рэлігійны і культурны дзеяч, вучоны, сваяк і выхавальнік В. Дуніна-Марцінкевіча.
Партрэт. Фотарэпрадукцыя.
(БДАМЛМ, Бібліятэка электронных копій)
Здымак
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб пацвярджэнні яго дваранскага паходжання.
9 жніўня 1832 г.
На польскай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 1-1адв.)
Спасылка на дакумент
Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Дуніных-Марцінкевічаў герба "Лебедзь" (урывак).
10 жніўня 1832 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 178, арк. 582)
Спасылка на дакумент
Спіс дакументаў аб дваранскім паходжанні роду Дуніных-Марцінкевічаў, складзены В. Дуніным-Марцінкевічам для прадстаўлення ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход.
1834 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 10-11)
Спасылка на дакумент
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб пацвярджэнні яго дваранскага паходжання і аб залічэнні да дваранскага роду Дуніных-Марцінкевічаў сыноў Ігнація Марцінкевіча (роднага брата пісьменніка).
28 студзеня 1834 г.
На польскай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 17)
Спасылка на дакумент
Указ Урадавага Сената аб адмове зацвярджэння дваранскай годнасці роду Дуніных-Марцінкевічаў.
25 лістапада1835 г.
Копія. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 21-21адв.)
Спасылка на дакумент
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні Эміліі, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 31 кастрычніка 1835 г.
1 ліпеня 1836 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр.10, арк. 23адв.)
Спасылка на дакумент
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні Міраслава Эдварда, сына В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, які нарадзіўся 2 кастрычніка 1837 [1836?] г. 
16 мая 1837 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр. 10, арк. 37)
Спасылка на дакумент
Прашэнне пісьмавода Дырэкцыі вучылішчаў Мінскай губернскай гімназіі В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб пацвярджэнні дваранскага паходжання роду Дуніных-Марцінкевічаў для вырашэння сямейных пытанняў.
11 жніўня 1838 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 41)
Спасылка на дакумент
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні  Яўгеніі Эміліі, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 25 снежня [1838] г.
12 лютага 1839 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 937,  воп. 4, спр. 10, арк. 71адв.)
Спасылка на дакумент
Адносіна Мінскага губернскага праўлення ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб абвяшчэнні ўказа Урадавага Сената прадстаўнікам роду Дуніных-Марцінкевічаў  аб зацвярджэнні іх у дваранскай годнасці.
2 мая 1839 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 43, 45)
Спасылка на дакумент
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні Зофіі Аліцыі, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 12 сакавіка 1840 г.
21 ліпеня 1840 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр. 10, арк. 92)
Спасылка на дакумент
Прашэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб залічэнні да дваранскага роду Дуніных-Марцінкевічаў Ігнація Дуніна-Марцінкевіча (роднага брата пісьменніка) і яго дзяцей (урывак).
10 кастрычніка 1841 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 56-56адв.)
Спасылка на дакумент
Пасямейны спіс двараніна В. Дуніна-Марцінкевіча.
1842 г.
На рускай мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 59адв.-60)
Спасылка на дакумент
Выпісь з метрычнай кнігі Мінскага Троіцкага касцёла аб хрышчэнні ў Мінску Цэзарыны, дачкі В. і Ю. Дуніных-Марцінкевічаў, якая нарадзілася 16 жніўня 1841 г.
13 мая 1842 г.
На польскай мове.
(НГАБ, ф. 937, воп. 4, спр. 10, арк. 131адв.)
Спасылка на дакумент
Пашпарт В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзены канцылярыяй Мінскага цывільнага губернатара.
г. Мінск. 23 чэрвеня 1851 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 159, воп. 1, спр. 1513, арк. 488)
Спасылка на дакумент
В. Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай.
[Пачатак 1860-х гг.]
Фрагмент фотаздымка В. Дуніна-Марцінкевіча ў групе інтэлігенцыі г. Мінска. Аўтар А. Прушынскі. Фотарэпрадукцыя.
(БДАКФФД, 0-127242)
Фотарэпрадукцыя
В. Дунін-Марцінкевіч.
г. Мінск. [Пачатак 1860-х гг.].
Партрэт. Фотадакумент. Аўтар А. Прушынскі. Копія.
Унізе здымка аўтограф Б. Эпімаха-Шыпілы на польскай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1288, арк. 2)
Фотарэпрадукцыя
Адносіна Мінскага ўпраўлення дзяржаўнай маёмасці ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход аб прадастаўленні звестак аб Каміле Марцінкевіч, дачцэ Вікенція Дуніна-Марцінкевіча з пазначэннм аб зацвярджэнні В. Дуніна-Марцінкевіча ў дваранскай годнасці.
г. Мінск. 15 сакавіка 1867 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 2032, арк. 196-196адв.)
Спасылка на дакумент
Новости отрасли
13 августа 2019 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Брест. ХХ век: страницы истории», посвященная 1000-летию города Подробнее >>
06 августа 2019 г.
На киностудии «Беларусьфильм» состоялся премьерный показ документального фильма «Доктор Шуба» Подробнее >>
02 августа 2019 г.
31 июля 2019 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
24 июля 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной совместный выпуск рубрики "Это мы", посвященный актеру Геннадию Гарбуку Подробнее >>
15 июля 2019 г.
Проект БГАНТД – в числе победителей интернет-конкурса эскизов на лучшую национально ориентированную символику Подробнее >>
  Ccылка на facebook