Разделы
Органы и учреждения Государственной архивной службы
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Тематические разработки
Генеалогия
Археография
Документационное обеспечение управления
Административные процедуры
Образование
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
К 65-летию Победы. Великая Отечественная. Беларусь
Главная Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Календарь на 2010 год
студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань

1195 гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства
1030 гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці)
945 гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў (Браславль)
880 гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч
855 гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр
690 гадоў з часу ўваходжання (1320) Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага
660 гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350 – 1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі
620 гадоў назад (1390) Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
615 гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мір
615 гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Карэлічы
600 гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у выніку якой аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі войска Тэўтонскага ордэна
580 гадоў назад (1430) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Хоцімск
560 гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда
550 гадоў назад нарадзіўся Астрожскі Канстанцін (каля 1460 – 1530), ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага
540 гадоў назад нарадзіўся Гусоўскі Мікалай (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння
540 гадоў назад (1470) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Зэльва
525 гадоў назад нарадзіўся Вісліцкі Ян (каля 1485 – 1520-я), паэт-лацініст Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
520 гадоў назад нарадзіўся Скарына Францыск (каля 1490 – каля 1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння
510 гадоў назад (1500) Браслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
500 гадоў назад нарадзіўся Фёдараў Іван (Масквіцін Іван Фёдаравіч) (каля 1510 – 1583), рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне, заснавальнік друкарні ў Заблудаве Гродзенскага павета
490 гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў
485гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Францыскам Скарынам
480гадоў назад нарадзіўся Будны Сымон (каля 1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт
480гадоў назад нарадзіўся Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (каля 1530 – 1599 ці 1600), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік, дзеяч рэфармацыйнага руху
480гадоў назад нарадзіўся Кміта-Чарнобыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 1587), ваенны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, аўтар эпісталярных і літаратурных твораў
480гадоў назад нарадзіўся Волан (Волян) Андрэй (пасля 1530 – 1610), ідэолаг рэфармацыйнага руху ў Беларусі і Літве, палітычны дзеяч, філосаф і правазнаўца
460гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі
460гадоў назад нарадзіўся Рымша Андрэй (каля 1550 – пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры
450гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы)
445гадоў назад (1565) утвораны Мінскае і Мсціслаўскае ваяводствы
430гадоў з часу заснавання (1580) Полацкага езуіцкага калегіума (існаваў да 1812 г.)
430гадоў назад нарадзіўся Карповіч Лявонцій (свецкае імя Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя
425гадоў назад (1585) заснаваны Полацкі школьны тэатр (існаваў да 1819 г.)
420гадоў з часу атрымання (1590) мястэчкам Любча самакіравання паводле магдэбургскага права
420гадоў назад (1590) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
420 гадоў з пачатку заснавання (1590) першых у Беларусі праваслаўных брацтваў
410гадоў назад нарадзіўся Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, аўтар трактата “Artis magnae artilleriae pars prima” (“Вялікае мастацтва артылерыі”) (выйшаў у свет у 1650 г.)
410 гадоў назад (1600) у Мінску завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы
395 гадоў з часу выдання (1615) трактата беларускага гуманіста Літвіна Міхалона (сапр. Цішкевіч Міхаіл) “Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян”
390гадоў назад (1620) Орша атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
380 гадоў назад (1630) заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання (дзейнічала пры Аршанскім Куцеінскім Багаяўленскім манастыры да 1654 г.)
340 гадоў назад (1670) Гомель атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
310 гадоў з пачатку будаўніцтва (1700) у Мінску касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока (цяпер архікафедральны касцёл Панны Марыі)
280 гадоў назад нарадзіўся Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат
270 гадоў назад (1740) у Нясвіжы пачаў сваю дзейнасць тэатр Радзівілаў (існаваў да 1791 г.)
260 гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні ў замку Радзівілаў
250 гадоў назад нарадзіўся Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760 – 1832 або 1833), беларускі грамадскі дзеяч, мемуарыст
245 гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Дняпра
245 гадоў назад (1765) створаны Ружанскі тэатр Сапегаў (існаваў да 1791 г.)
240гадоў з пачатку дзейнасці (каля 1770) у Слоніме тэатра, створанага Міхалам Казімірам Агінскім (дзейнічаў да 1790-х гг.)
235 гадоў назад (1775) у Гродна закладзены батанічны сад, першы ў Беларусі
235 гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.)
235 гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адна з найбуйнейшых у Беларусі (існавала да сяр. 90-х гг. XVIII cт.)
235 гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага канала (злучыў р. Мухавец (прыток Заходняга Буга), басейн Віслы) і р. Піну (прыток Прыпяці), басейн Дняпра)
235гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы
230гадоў з пачатку дзейнасці (1780) у в. Вішнева Валожынскага раёна металургічнага завода (дзейнічаў да 1870 г.)
230гадоў назад нарадзіўся Дамель Ян (1780 – 1840), беларускі жывапісец
225гадоў з часу заснавання (1785) у Крычаве суднабудаўнічай верфі
225гадоў назад нарадзіўся Бароўскі Каспар (1785 – 1854), беларускі жывапісец
215гадоў назад (1795) у горадзе Свіслач адбылося адкрыццё першай гімназіі ў Беларусі
210гадоў назад нарадзіўся Ходзька Дамінік Цэзары (1800 – 1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф
210гадоў назад (1800) распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы Мінска
205гадоў з часу заснавання (1805) у Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага)
200гадоў з пачатку дзейнасці (1810) у Віцебску суконнай мануфактуры (існавала да 1851 г.)
195гадоў назад нарадзіўся Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815 – каля 1845), беларускі паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч
190гадоў назад (1820) заснавана Гродзенская губернская друкарня (існавала да 1915 г.)
185гадоў назад нарадзіўся Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825 – 1896), беларускі вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў
185гадоў назад (1825) у Мінску пабудаваны Пішчалаўскі замак
180гадоў назад (1830) у Гродна заснавана публічная бібліятэка
180гадоў з пачатку (1830) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве
180гадоў назад (1830) у в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна заснаваны металургічны камбінат
180гадоў назад (1830) пушчаны першы ў Беларусі цукровы завод у маёнтку Моладава (цяпер Іванаўскі раён)
175гадоў назад (1835) адкрыты Полацкі кадэцкі корпус (існаваў да 1918 г.)
170гадоў з часу стварэння (1840) тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча (існаваў да 1850-х гг.)
165гадоў назад (1845) створаны Віцебскі балет Піёна (існаваў да 1848 г.)
155гадоў назад (1855) створаны Віленскі музей старажытнасцей (заснаваны Я.П. Тышкевічам, адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага універсітэта, існаваў да 1914 г.)
155гадоў з пачатку дзейнасці (1855) Віленскай Археалагічнай камісіі (займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасці Беларусі і Літвы, дзейнічала да 1865 г.)
150гадоў назад (1860) у в. Парэчча Пінскага раёна пачаў працаваць цукровы завод (дзейнічаў да 1879 г.)
150гадоў з пачатку выдання (1860) “Памятных книжек” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў
150гадоў назад нарадзіўся Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860 – 1914), беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік
145гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV – XIX стагоддзяў
140гадоў назад (1870) у Віцебску заснавана Марыінская жаночая гімназія (існавала да 1917 г.)
140гадоў з часу заснавання (1870) Добрушскай папяровай фабрыкі (пабудавана як завод драўніннай масы, з 1871 г. папяровая фабрыка, з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат, з 1976 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Белпаперапрам”)
140гадоў з часу выдання (1870) “Слоўніка беларускай мовы”, складзенага І.І. Насовічам
140гадоў назад нарадзіўся Трусевіч Станіслаў Станіслававіч (1870 – 1918), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве, публіцыст
135гадоў назад нарадзіўся Кухта Марцін Міхайлавіч (1875 – 1942?), друкар, выдавец кніг на беларускай мове
135гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (існавала да 1921 г.)
135 гадоў назад нарадзіўся Алонаў Яўген Піліпавіч (1875 – 1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея
130гадоў назад (1880) у Пінску заснавана шпілечна-фанерная фабрыка (існавала да 1914 г.)
130гадоў назад (1880) заснаваны гісторыка-літаратурны часопіс “Исторический вестник”, які змяшчаў матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (існаваў да 1917 г.)
125гадоў з часу заснавання (1885) запалкавай фабрыкі “Маланка” у Мазыры
125гадоў назад нарадзілася Бадунова Палута (Пелагея Аляксандраўна) (1885 – 1938), дзеяч беларускага нацыянальнага руху першай паловы ХХ ст.
120гадоў назад нарадзіўся Мятла Пётр Васілевіч (1890 – 1936), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст
115гадоў з часу заснавання (1895) у Мінску машынабудаўнічага завода “Тэхнолаг” (дзейнічаў да 1915 г.)
110гадоў назад нарадзіўся Крошнер Міхаіл Яўхімавіч (1900 – 1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі
110гадоў назад (1900) у Віцебску заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат)
110гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р. Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Могилевская старина”
110гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод)
110гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі (існавала да 1915 г.)
100гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк
100гадоў назад (1910) адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут (з 1918 г. Віцебскі педагагічны інстытут, з 1919 г. Інстытут народнай адукацыі, у 1923 – 1930 гг. у складзе БДУ, у 1930 г. адноўлены, з 1995 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава)
100гадоў з часу заснавання (1910) Віцебскага рэальнага вучылішча (існавала да 1918 г.)
100гадоў назад (1910) выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа “Песні-жальбы”
100гадоў назад (1910) у С.-Пецярбургу заснавана прыватнае беларускае выдавецтва А.А. Грыневіча (існавала да 1913 г.)
100 гадоў назад (1910) на базе аматарскай тэатральнай трупы заснавана Першая беларуская трупа І. Буйніцкага (існавала да 1913 г.)
100гадоў назад (1910) выйшлі з друку кнігі Ядвігіна Ш. “Дзед Завала”, “Лісты з дарогі”
100гадоў назад (1910) у Мінску заснавана абутковая фабрыка “Арол” (працавала да 1915 г.)
100гадоў назад (1910) у Мінску скончана будаўніцтва касцёла святога Сымона і святой Алены
90гадоў з часу заснавання (1920) Мінскага політэхнікума (заснаваны на базе політэхнічнага вучылішча, з 1922 г. Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, з 1933 г. Беларускі політэхнічны інстытут, з 1991 г. Беларуская політэхнічная акадэмія, з 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт)
90гадоў з часу заснавання (1920) Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея (адкрыты для наведвання 9 снежня 1922 г.)
90гадоў назад (1920) у Мінску заснаваны Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (БДТ-3) (з 1932 г. размяшчаўся ў Гомелі, існаваў да 1937 г.)
85гадоў з часу заснавання (1925) Беларускай сялянска-работніцкай грамады, масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1927 г.)
85гадоў назад (1925) Янку Купалу прысвоена званне Народнага паэта Беларусі
85гадоў з часу заснавання (1925) Бярэзінскага запаведніка (з 1979 г. біясферны)
80гадоў назад (1930) створаны Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І. Жыновіча (першапачаткова Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, з 1974 г. імя І.І. Жыновіча)
80гадоў назад (1930) уступіла ў лік дзеючых Бабруйская швейная фабрыка імя Дзяржынскага
80гадоў з часу заснавання (1930) Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны ў Гомелі на базе ляснога аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі і Цэнтральнай лясной доследнай станцыі, да 1992 г. называўся Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі)
80гадоў назад (1930) у Мінску адкрыта гідраметэаралагічная абсерваторыя
80гадоў назад (1930) пачаў выходзіць штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс “Беларусь” (да 1933 г. выходзіў пад назвай “Чырвоная Беларусь”, адноўлены ў студзені 1944 г. пад сучаснай назвай)
80гадоў з часу заснавання (1930) Беларускага тэхналагічнага універсітэта (да 1945 г. размяшчаўся ў Гомелі ў якасці лесатэхнічнага інстытута, з 1945 г. у Мінску, з 1961 г. меў назву Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 г. сучасная назва)
80гадоў назад прынята пастанова Савета народных камісараў БССР (1930) аб адкрыцці Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (заснаваны на базе філіяла медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта)
80гадоў з часу заснавання (1930) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (з 1977 г. вытворчае аб’яднанне “Гомсельмаш”)
75гадоў з часу заснавання (1935) Барысаўскай фабрыкі піяніна (створана на базе лесакамбіната, з 1979 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Белмузпрам”)
75гадоў назад (1935) скончана будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (МаАЗ) (да 1940 г. аўтарамонтны завод, у 1940 – 1941 гг. пераабсталяваны ў авіяматорны, з 1944 г. завод № 795 Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці СССР, у 1946 г. пераўтвораны ў лакамабільны завод, з 1956 г. завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання па выпуску электрамаставых кранаў, з 1966 г. МаАЗ у вытворчым аб’яднанні “БелаўтаМАЗ”)
75гадоў назад (1935) створана Мінская студыя кінахронікі (існавала да 1941 г.)
75гадоў назад (1935) створаны Саюз архітэктараў Беларусі
70гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р. Шырмы (першапачаткова Беларускі ансамбль песні і танца, з 1950 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 г. акадэмічная, з 1978 г. імя Р.Р. Шырмы)
70гадоў з часу стварэння (1940) Ваўкавыскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея імя П.І. Баграціёна
65гадоў назад (1945) заснаваны Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 1949 г. імя А.С. Пушкіна, у 1950 г. на яго базе заснаваны Брэсцкі педагагічны інстытут, з 1995 г. Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна)
65гадоў з часу стварэння (1945) у Мінску Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (з 1992 г. Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь)
65гадоў назад (1945) у Мінску заснаваны Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. Беларускі тэатральны мастацкі інстытут, з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў)
65гадоў назад (1945) пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” (у 1945 – 1947 гг. меў назву “Отчизна”, з 1947 г. “Советская Отчизна”, з 1960 г. сучасная назва)
65гадоў назад (1945) заснаваны Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (з 1989 г. Мінскі тэхнікум-прадпрыемства лёгкай прамысловасці)
60 гадоў назад (1950) заснаваны Мінскі радыёзавод (з 1972 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”, з 2002 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гарызонт”)
60гадоў назад (1950) створаны Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь)
55гадоў назад (1955) створаны Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (з 1991 г. Тэатр юнага гледача Рэспублікі Беларусь)
55гадоў з часу стварэння (1955) Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сектара фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі)
55гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі гадзіннікавы завод
55гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі камвольны камбінат
50гадоў назад (1960) заснавана газетна-часопіснае выдавецтва “Звязда” (з 1969 г. выдавецтва ЦК КПБ, з 1992 г. Беларускі дом друку)
50гадоў назад (1960) створаны Брэсцкі дывановы камбінат (з 1970 г. галаўное прадпрыемства Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, з 1983 г. дывановае вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. акцыянернае таварыства “Брэсцкія дываны”)
50гадоў назад (1960) на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын імя Арджанікідзе выпушчана 1-я ЭВМ “Мінск-1”
50гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума (у 1991 – 1994 гг. Мінскі радыётэхнічны каледж, з 1994 г. Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж)
50гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага маторнага завода
45гадоў з пачатку (1965) прамысловай распрацоўкі нафты на Рэчыцкім радовішчы
45гадоў з часу пабудовы (1965) Брэсцкага панчошнага камбіната
45гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
45гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. да інстытута далучаны Вылічальны цэнтр Акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. галаўная арганізацыя навукова-даследчага аб’яднання “Кібернэтыка” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
45гадоў з часу ўвода ў дзеянне (1965) Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (да 1969 г. Барысаўская фармацэўтычная фабрыка, у 1969 – 1990 гг. Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод)
45гадоў назад (1965) выдаў першую прадукцыю Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў
45гадоў назад (1965) у Слуцку ўступіў у лік дзеючых цукрова-рафінадны завод (з 1976 г. камбінат)
45гадоў з дня ўводу ў дзеянне (1965) Светлагорскага завода штучнага валакна
40гадоў назад (1970) у Бабруйску створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (з 1977 г. імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча)
40гадоў назад (1970) адбыўся пуск 1-й чаргі Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна
40гадоў з часу стварэння (1970) часопіса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” (з 1990 г. “Спадчына”)
40гадоў назад (1970) створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь (адкрыты 17 студзеня 1971 г.) (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
40гадоў назад (1970) у Салігорску створана вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій” (да 1975 г. Беларускі калійны камбінат)
35гадоў назад (1975) заснаваны Мінскі інстытут культуры (з 1993 г. Беларускі універсітэт культуры і мастацтваў)
35гадоў назад (1975) у Мінску заснаваны “Парк камянёў” – эксперыментальная база ледавіковых валуноў пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
35гадоў з пачатку дзейнасці (1975) Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода
35гадоў назад (1975) заснаваны Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
30гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук Беларусі)
30гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук Беларусі)
30гадоў назад (1980) заснаваны Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
30гадоў назад (1980) заснаваны Гродзенскі абласны тэатр лялек
25гадоў з часу выхаду ў свет (1985) гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі “Памяць”, шматтомнага серыйнага выдання энцыклапедычнага характару
20гадоў назад (1990) у Віцебску на базе трупы лялечнікаў пры Беларускім тэатры імя Якуба Коласа створаны Беларускі тэатр “Лялька”
20гадоў з часу заснавання (1990) Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
20гадоў з часу стварэння (1990) Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка (створаны на базе гісторыка-археалагічнага запаведніка)
20гадоў з часу заснавання (1990) у Мінску Музея гісторыі медыцыны (адкрыты ў красавіку 1993 г.)
20гадоў назад (1990) у в. Кушляны Смаргонскага раёна адкрыты літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф. Багушэвіча
20гадоў назад (1990) створаны Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа (створаны на базе народнага тэатра гарадскога Дома культуры, да 1994 г. Беларускі драматычны тэатр “Верасень”)
20гадоў назад (1990) у Маладзечна створаны Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
15гадоў назад (1995) на базе Мінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча і Мінскага вышэйшага ваеннага агульнавайскавога палітычнага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
15гадоў з часу стварэння (1995) нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”
10гадоў назад (2000) адкрыты Мінскі музей Ваньковічаў, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
10гадоў назад (2000) у Слуцку ўсталяваны помнік Соф’і Слуцкай, рэлігійнага дзеяча Беларусі, беларускай праваслаўнай святой

Далей >>

Объявления
01 сентября 2010 г.
4 кастрычніка 2010 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудуцца VIII архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста Подробнее >>
01 сентября 2010 г.
23 сентября 2010 г. БелНИИДАД проводит практический семинар «Составление и оформление номенклатур дел организаций, примерных и типовых номенклатур дел» Подробнее >>
25 августа 2010 г.
23 сентября 2010 г. в г. Гомеле в конференц-зале библиотеки им. Ленина пройдет консультативный семинар Подробнее >>
Новости сайта
31 мая 2010 г.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу, прысвечаную 50-годдзю з часу ўтварэння архіва-музея Подробнее >>
07 мая 2010 г.
На сайте размещена специальная юбилейная рубрика "К 65-летию Победы. Великая Отечественная. Беларусь" Подробнее >>
Новости отрасли
25 августа 2010 г.
17 августа 2010 г. Государственный архив общественных объединений Могилёвской области провел семинар-практикум «Организация документирования и работы архивов в общественных организациях» Подробнее >>
19 августа 2010 г.
Выйшла ў свет падрыхтаваная ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь першая кніга зборніка дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі” Подробнее >>
16 августа 2010 г.
На сайте Национального исторического архива Беларуси размещена виртуальная выставка документов, посвященная 150-летию со дня рождения К.Э. Чапского Подробнее >>