10–12 чэрвеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Музей Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча)

10–12 чэрвеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара Д.У.Яцэвіча ў Музей Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча).

У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.

Па выніках сустрэчы было падпісана доўгатэрміновае пагадненне паміж архівам і музеем аб супрацоўніцтве ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі ў фондзе «Архіў Сабескіх у Алаве». Беларускія архівісты прэзентавалі польскім калегам архіўныя выданні апошніх гадоў, азнаёміліся з вопытам выставачнай і публікацыйнай дзейнасці музея.

У рамках візіта дэлегацыя НГА Беларусі таксама наведала пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, дзе адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча А.К.Авяр’янавым.