У Оршы адкрылася выстаўка гербаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак “Геральдычны вянок Віцебшчыны”

Выстаўка “Геральдычны вянок Віцебшчыны” у ОршыНядаўна ў Оршы, у гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адкрылася выстаўка гербаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак “Геральдычны вянок Віцебшчыны”. На агляд гледачоў прадстаўлены 37 гербаў гарадоў і пасёлкаў. А пачынаецца экспазіцыя з Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і герба Віцебскай вобласці. Усе астатнія ідуць за імі ў алфавітным парадку.

Выстаўка арганізавана аддзелам па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Яго спецыялісты са шкадаваннем адзначаюць, што на сённяшні дзень выстаўка ўжо не поўная. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86 зацьверджаны яшчэ 5 гербаў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў вобласці, а іх каляровыя адлюстраванні ашчэ не ўзяты пад шкло і не аформлены ў рамкі. Гэта будзе зроблена налета. Такім чынам, на сённяшні дзень афіцыйна зацьверджаны 42 гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебшчыны. Роўна столькі – і на Брэстчыне, і гэта больш, чым у іншых вобласцях рэспублікі.

Выстаўка “Геральдычны вянок Віцебшчыны” у ОршыАпошнім часам гэральдычныя сімвалы Віцебшчыны шырока выкарыстоўваюцца ў грамадскім жыцці. Іх выявы, напрыклад, размешчаны на спецыяльных стэлах пры ўездзе ў той або іншы раён, горад. Гэта своеасаблівыя візітныя карткі краю.

Выстаўка геральдычных сімвалаў стала, можна сказаць, перасоўнай. У мінулым годзе яна адбылася ў Віцебску, сёлета – у Полоцку і Глыбокім, і вось, нарэшцэ, – у Оршы. Гэтыя гарады выбраны невыпадкова. Якраз у іх размешчаны важнейшыя асяродкі архіўнай службы вобласці – дзяржаўныя архівы.

Але надалей аддзел па архівах і справаводству не мае намеру абмяжоўвацца і плануе паказаць выстаўку ў шэрагу іншых гарадоў. Тым больш, што экспазіцыя выклікае жывую цікавасць гледачоў, асабліва моладзі. Геральдычныя сімвалы спрыяюць выхаванню патрыятызму ў людзей.