19 лістапада 2019 г. у бібліятэцы №20 г. Мінска адбылася прэзентацыя краязнаўчай віртуальнай экскурсіі “Вуліца Варанянскага: на скрыжаванні прасторы і часу”

Прэзентацыя краязнаўчай віртуальнай экскурсіі “Вуліца Варанянскага: на скрыжаванні прасторы і часу” прайшла ў бібліятэцы №20 г. Мінска 19 лістапада. Супрацоўнікі бібліятэкі прымеркавалі свой праект да Года малой Радзімы.

У відэароліку працягам дваццаць хвілін распавядаецца пра гісторыю і асноўныя аб’екты мінскай вуліцы, якая носіць імя Васіля Варанянскага, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху Міншчыны.

Пры стварэнні віртуальнай экскурсіі выкарыстоўваліся дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага гістарычнага архіва, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ды іншых устаноў рэспублікі.

На прэзентацыю ў якасці гасцей і выступоўцоў былі запрошаны прадстаўнікі гэтых устаноў, навукоўцы, краязнаўцы і чытачы бібліятэкі, а таксама вучні гімназіі-каледжа пры дзяржаўнай акадэміі музыкі, чый урачысты акампанемент суправаджаў імпрэзу.

Прэзентацыя краязнаўчай віртуальнай экскурсіі “Вуліца Варанянскага: на скрыжаванні прасторы і часу”