Я.Маўр – семінарыст Панявежскай настаўніцкай семінарыі (партрэт).
1903 г.
(0-37792) |
|
Я.Маўр – памочнік настаўніка пачатковай школы ў мястэчку Новае Места (Літва).
1905 г.
(0-128246) |
|
Настаўнік Мінскай прыватнай гандлёвай школы Я.Маўр з жонкай Варварай Фёдараўнай і дзецьмі.
[1910 г.], мястэчка Турэц Карэліцкага раёна
(0-128237) |
|
Я.Маўр у год першага друкавання ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскім часопісе “Бегемот” (партрэт).
1923 г., г. Мінск.
(0-128248) |
|
Супрацоўнікі Інбелкульта: 1 рад – В.Ігнатоўскі (старшыня), Станкевіч, Я.Колас; 2 рад – у цэнтры Я.Маўр.
1926 г., г. Мінск.
(0-128249) |
|
Я.Маўр у сямейным асяроддзі: Фёдар, Арсеній, Наталля, жонка Сцефаніда Аляксандраўна і Аляксандра.
1940 г., г. Мінск.
(0-128243) |
|
Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр на сустрэчы з піянерамі СШ № 44 г. Мінска, прысвечанай 25-годдзю яго літаратурнай дзейнасці.
1948 г., г. Мінск.
(0-23669) |
|
Група беларускіх пісьменнікаў і крытыкаў у час святкавання 50-годдзя пісьменніка В.Ф.Вольскага, якое праходзіла ў Доме мастацтваў.
Верасень 1951 г., г. Мінск.
(0-83742) |
|
Рускі пісьменнік В.Катаеў, жонка Я.Купалы У.Ф.Луцэвіч і беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр.
1955 г., г. Мінск.
(0-83744) |
|
Беларускія пісьменнікі Я.Маўр і А.Міронаў на пляжы ў Кактэбелі.
1956 г., Крым
(0-99780) |
|
Беларускі пісьменнік Я.Маўр ставіць аўтограф на сваіх кнігах для мінскіх школьнікаў на свяце, прысвечаным Тыдню дзіцячай кнігі, якое праходзіла ў Палацы культуры прафсаюзаў.
25 сакавіка 1961 г., г. Мінск.
(0-43281) |
|
Фотакопія ліста народнага паэта БССР Я.Коласа Я.Маўру.
19 мая 1952 г.
(0-128235) |
|
Янка Маўр з сям’ёй.
[1953-1958гг.], г. Мінск.
(0-83734) |
|
Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр з жонкай Сцефанідай Аляксандраўнай.
[Канец 1960-х гг.], г. Мінск.
(0-128242) |
|
Фотакопія ліста народнага паэта БССР Я.Коласа Я.Маўру.
20 чэрвеня 1951 г.
(0-128236) |
|
Старэйшы беларускі пісьменнік Я.Маўр у сваім рабочым кабінеце.
15 жніўня 1960 г., г. Мінск.
(0-35649) |
|
Я.Маўр у дзень свайго 80-годдзя.
1963 г., г. Мінск.
(0-121560) |
|
Членскі білет мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, выданы на імя І.М.Фёдарава (Янкі Маўра).
1969 г.
(0-121536) |
|
Члены мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, злева направа: В.Д.Сташонак, Ф.І.Яфімаў, А.М.Кірушын, Я.Маўр, М.І.Бранцаў, М.П.Мандрык.
Красавік 1963 г., г. Мінск.
(0-121544) |
|
Група беларускіх эсперантыстаў (злева направа): удзельнік 3-га з’езда СЭСР у 1926 г. С.Ф.Дамідовіч, удзельнік 2-х канферэнцый эсперантыстаў БССР і 3-х з’ездаў СЭСР, старшыня СЭБ з 1957 г. П.М.Кірушын і беларускі пісьменнік, удзельнік 3-га з’езда СЭСР і абодвух беларускіх канферэнцый, ганаровы старшы-ня СЭБ І.М.Фёдараў (Янка Маўр).
[1950-я гады]
(0-121535)
|
|
Беларуская паэтэса Э.Агняцвет і Я.Маўр сярод піянераў.
Люты 1967 г., г. Мінск.
(0-70061) |
|
Сын беларускага дзіцячага пісьменніка Я.Маўра акадэмік Ф.І.Фёдараў расказвае пра бацьку юным карэспандэнтам Беларускага тэлебачання.
6 лютага 1973 г., г. Мінск.
(0-94731) |
|
Выступленне беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Я.Маўра М.І.Чарняўскага на кіналекторыі, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра, у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.
Май 2003 г., г. Дзяржынск.
(0-156362) |
|
Стылізаваная галубятня з партфелем, які Я.Маўр падараваў сабе на 20-годдзе творчай дзейнасці – фрагмент экспазіцыі выстаўкі “Чараўнік з краіны маленства” у гонар 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Я.Маўра ў літаратурна-дакументальнай зале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Май 2008 г., г. Мінск.
(Е015097) |
|