Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2021 год

Студзень
1 Новы год

1919. Утварэнне Беларускай ССР

275 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746–1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка

160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861 – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук

7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
120 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901 – 1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
9

130 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

12 80 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941 – 2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
16 195 гадоў з дня нараджэння Траўгута Рамуальда Людвікавіча (1826 – 1864), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Польшчы
21 135 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча (1886 – 1958), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
30

100 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921 – 2004), народнага пісьменніка Беларусі

***
100 гадоў назад (1921) заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”)

2021 год

Люты
7 475 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага Фёдара Міхайлавіча (1546 – 1619), беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка
120 гадоў з дня нараджэння Пола Веры Мікалаеўны (1901 – 1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі
8 135 гадоў з дня нараджэння Дружчыца (Друшчыца) Васіля Данілавіча (1886 – 1937), гісторыка, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры
100 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі
9 75 гадоў з дня нараджэння Зарыцкага Эдуарда Барысавіча (1946 – 2018), кампазітара, народнага артыста Беларусі
13 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Ізворскай-Елізар’евай Маргарыты Мікалаеўны, рэжысёра оперы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
14 115 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
17

215 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Канстанціна Піевіча (1806 – 1868), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі

19 160 гадоў з дня нараджэння Брайцава Якуба (Якава Раманавіча) (1861 – 1931), беларускага пісьменніка, драматурга
100 гадоў з дня нараджэння Вашчака Яраслава Антонавіча (1921 – 1989), кампазітара, народнага артыста СССР
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


2021 год

Сакавік
1 75 гадоў з дня нараджэння Чартовіча Аляксандра Іванавіча (1946 – 2015), мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
5 125 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі
8

Дзень жанчын

10 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Гасцюхіна Уладзіміра Васілевіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
16

75 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Мікалая Міхайлавіча (1946 – 2018), акцёра, народнага артыста Беларусі

17

275 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”

18 100 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанню ўрада БССР) і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)
19 100 гадоў з дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 – 2004), беларускага гісторыка права
22

235 гадоў з дня нараджэння Лялевеля Іахіма (1786 – 1861), польскага гісторыка, палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі Польшчы і Беларусі

23

125 гадоў з дня нараджэння Лейтмана Льва Мееравіча (1896 – 1974), графіка і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

26

170 гадоў з дня нараджэння Сапунова Аляксея Парфёнавіча (1851 – 1924), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, грамадскага дзеяча

29

80 гадоў з часу прыняцця (1941) пастановы Савета Народных Камісараў СССР аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафонакінадакументаў (з 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, з 1987 г. у Дзяржынску, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў)

31 65 гадоў з часу прыняцця (1956) пастановы Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнай лабараторыі мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументальных матэрыялаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР (з 2000 г. дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная лабараторыя мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь”)


2021 год

Красавік
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
4

Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

6 75 гадоў з дня нараджэння Коўтун (сапр. Новік) Валянціны Міхайлаўны (1946 – 2011), беларускай пісьменніцы
12 480 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч) (1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста
19 140 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), жывапісца, народнага мастака Беларусі
140 гадоў з дня нараджэння Ігнатоўскага Усевалада Макаравіча (1881 – 1931), гісторыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі
23

135 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка

24

185 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)

26 35 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС
29

125 гадоў з дня нараджэння Гаркушы Івана Федасеевіча (1896 – 1970), вучонага-глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921 – 2000), беларускага гісторыка, крытыка, літаратуразнаўца
30

140 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч) (1881 – 1964), беларускага паэта



2021 год

Май
1 Свята працы
2 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
3 250 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771 – 1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы
6

260 гадоў з дня нараджэння Юндзілы Станіслава Баніфацыя (1761 – 1847), прыродазнаўца, батаніка, заолага, аднаго з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі

9 Дзень Перамогі
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
11

Радаўніца

16

100 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Міхаіла Фёдаравіча (1921 – 1993), краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі

19

160 гадоў з дня нараджэння Шкатэлава Уладзіміра Віктаравіча (1861 – 1940), вучонага ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

27

150 гадоў з дня нараджэння Сербава Ісака Абрамавіча (1871 – 1943), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага

28

100 гадоў з дня нараджэння Шпігельмана Нуты Аўрума-Эльевіча (1921 – 1974), заслужанага архітэктара Беларусі

30 125 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (1896 – 1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі


2021 год

Чэрвень
4

75 гадоў з дня нараджэння (1946) Бржазоўскай Людмілы Генрыхаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі

6

180 гадоў з дня нараджэння Ажэшкі Элізы (1841 – 1910), польскай пісьменніцы

100 гадоў назад (1921) створана Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (з 1994 г. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа)
7

75 гадоў з часу ўтварэння (1946) Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюз тэатральных дзеячаў БССР, з 1992 г. Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1995 г. Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, з 1999 г. грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”)

9

140 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881 – 1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа

21 280 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне
22 80 гадоў з пачатку (1941) Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.

80 гадоў з пачатку гераічнай абароны (1941) Брэсцкай крэпасці (працягвалася да канца ліпеня 1941 г.)

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

***
100 гадоў з пачатку выдання (1921) газеты “Красноармейская правда” (з 1947 г. выходзіла пад назвай “Во славу Родины”, цяпер выходзіць пад назвай “Белорусская военная газета. Во славу Родины”)

Далей >>