Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
955 | гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі |
920 | гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства |
920 | гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча |
920 | гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая |
905 | гадоў назад (1116) у летапісных крыніцах упершыню згадваецца Слуцк (Случеск) |
885 | гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад) |
885 | гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут) |
865 | гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Мсціслаў |
860 | гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам |
745 | гадоў назад (1276) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Камянец |
635 | гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) і Друя |
635 | гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём |
610 | гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна |
580 | гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
575 | гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага |
535 | гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты |
525 | гадоў назад (1496) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (поўнае) |
510 | гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
490 | гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
480 | гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы |
480 | гадоў назад нарадзіўся Бернардоні Джаванні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума |
460 | гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнае) |
455 | гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага |
455 | гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. Брэст-Літоўскае ваяводства) |
455 | гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта |
450 | гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне) |
445 | гадоў назад нарадзіўся Марахоўскі Ілья (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт |
440 | гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.) |
440 | гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
435 | гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
425 | гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай…” Л.Зізанія |
410 | гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра |
390 |
гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце |
385 |
гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
380 |
гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
365 |
гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст |
315 | гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара |
285 | гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.) |
275 | гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. |
270 |
гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760 г.) |
270 |
гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў |
265 |
гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760 г.) |
250 |
гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.) |
235 | гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), урач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі |
235 |
гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786 – 1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат” |
200 |
гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст |
175 |
гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов, относящихся к истории Западной России, собранных и издаваемых Археографической комиссией” (“Акты Западной России”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы |
160 | гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”) |
150 |
гадоў з пачатку выдання (1871) “Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске…” – найбуйнейшага серыйнага выдання па гісторыі ўсходняй Беларусі XVI – XVIII стст. |
150 |
гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (з 1927 г. завод “Полымя рэвалюцыі”, з 1931 г. вагонарамонтны завод, з 1932 г. імя А.Ф.Мяснікова, з 1965 г. у складзе Галоўнага ўпраўлення па рамонту рухомага саставу і вытворчасці запасных частак Міністэрства шляхоў зносін СССР, з 27 кастрычніка 2000 г. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі вагонарамонтны завод імя А.Ф.Мяснікова” Беларускай чыгункі, с 28 снежня 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод”) |
120 |
гадоў назад (1901) у Лідзе заснаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод (з 1954 г. Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідсельмаш”, з 14 снежня 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”) |
120 |
гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Барысаўдрэў”, з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”) |
115 |
гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.) |
110 |
гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (выйшла тры тамы выдання) |
100 | гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1936 г.) |
100 |
гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча (існаваў да 1945 г.) |
100 |
гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
100 |
гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 гг. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”) |
100 |
гадоў назад (1921) у Полацку адкрыты лясны тэхнікум (цяпер філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” “Полацкі дзяржаўны лясны каледж”) |
95 | гадоў з часу заснавання (1926) у Гомелі трыкатажнай майстэрні па вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў (з 1930 г. Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка “8 Сакавіка”, з 1992 г. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма “8 Сакавіка”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “8 Сакавіка”) |
95 |
гадоў назад (1926) заснаваны Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. Бабруйскае вытворчые дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1991 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “ФанДАК”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў назад (1931) створаны хор пры Беларускім радыёцэнтры (у 1940 г. аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі, з 1990 г. акадэмічны, з 2001 г. Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь) |
90 |
гадоў назад (1931) у Барысаве створаны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 г. макаронная фабрыка, у 1971 – 1993 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Барысаўмакаронпрам”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барымак”, цяпер філіял “Барымак” унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлабапрадуктаў” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскаблхлебапрадукт”) |
75 |
гадоў з пачатку будаўніцтва (1946) у Мінску трактарнага завода (з 1997 г. вытворчае аб’яднанне “Мінскі трактарны завод”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі трактарны завод”) |
75 |
гадоў з часу стварэння (1946) Віцебскага дывановага камбіната (створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскія дываны”) |
50 |
гадоў назад (1971) у Пінску створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Пінскдрэў” (з 1992 г. калектыўнае аб’яднанне “Пінскдрэў”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”) |
50 |
гадоў назад (1971) створаны Магілёўскі домабудаўнічы камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”) |
50 |
гадоў з часу стварэння (1971) Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА) (створаны на базе Мінскага механічнага завода) (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу “БелОМА”) |
50 |
гадоў з часу стварэння (1971) Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
30 | гадоў назад (1991) быў створаны ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі |