Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2019 год

Ліпень

1 450 гадоў назад (1569) заключана Люблінская унія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую
2 110 гадоў з дня нараджэння Бумажкова Ціхана Піменавіча (1909 – 1941), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
100 гадоў з дня нараджэння Серыкава Івана Арцёмавіча (1919 – 1997), беларускага балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
3 Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
80 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Аляксандравіча (1939 – 1999), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў з дня вызвалення (1944) сталіцы Беларусі Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
75 гадоў назад (1944) аднавіў сваю дзейнасць Магілёўскі абласны радыёкамітэт
4 115 гадоў з дня нараджэння Альшэўскага Анатоля Адамавіча (парт. псеўд. Юрка Пружанскі) (1904 – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі, публіцыста
65 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця (1954) у Мінску манумента Перамогі – помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
5 50 гадоў назад (1969) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”
50 гадоў назад (1969) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь”
50 гадоў з часу адкрыцця (1969) Віцебскага абласнога мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова
6 110 гадоў з дня нараджэння Грыцаўца Сяргея Іванавіча (1909 – 1939), лётчыка, першага двойчы Героя Савецкага Саюза
8 110 гадоў з дня нараджэння Ліўшыца Гілера Маркавіча (1909 – 1983), беларускага гісторыка і філосафа, доктара гістарычных і філасофскіх навук, прафесара
60 гадоў з часу заснавання (1959) у Маладзечна Мінскага абласнога краязнаўчага музея (адкрыты 26 красавіка 1964 г.)
9 115 гадоў з дня нараджэння Гарбунова Цімафея Сазонавіча (1904 – 1969), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
10 25 гадоў з часу абрання (1994) Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
11 85 гадоў з дня нараджэння Вуячыча Віктара Лук’янавіча (1934 – 1999), беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
13 130 гадоў з дня нараджэння Нікалаева Сяргея Піліпавіча (1889 – 1973), беларускага тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі
14 105 гадоў з часу заснавання (1914) Мінскага настаўніцкага інстытута педагагічнага факультэта БДУ (з 1931 г. Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны істытут, з 1935 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 1995 г. імя М.Танка)
90 гадоў з дня нараджэння (1929) Апанасевіча Паўла Андрэевіча, фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
55 гадоў назад (1964) уступіла ў лік дзеючых тэлевізійная станцыя ў Пінску
16 75 гадоў назад (1944) у Мінску адбыўся мітынг працоўных і партызан з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі і парад партызан, прысвечаныя вызваленню сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
16-24 75 гадоў з часу вызвалення (1944) Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
18 115 гадоў з дня нараджэння Радзялоўскай Алены Паўлаўны (1904 – 1971), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Грамыкі Андрэя Андрэевіча (1909 – 1989), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца Беларусі
19 150 гадоў з дня нараджэння Вітана-Дубейкаўскага (Дубяйкоўскага) Лявона Іванавіча (1869 – 1940), беларускага паэта, архітэктара
20 95 гадоў з дня нараджэння Анічэнкі Уладзіміра Васілевіча (1924 – 2001), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
21 90 гадоў з дня нараджэння Каваленкі Віктара Антонавіча (1929 – 2001), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
22 85 гадоў з дня нараджэння Давыдава Валянціна Канстанцінавіча (1934 – 2015), беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі
24 85 гадоў з дня нараджэння Гарбука Генадзя Міхайлавіча (1934 – 2018), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
27 120 гадоў з дня нараджэння Ваўпшасава Станіслава Аляксеевіча (1899 – 1976), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
28 80 гадоў назад (1939) створаны Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту БССР
75 гадоў з дня вызвалення (1944) Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
29 105 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Мікалая Іванавіча (1914 – 1991), беларускага фізікахіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

***

85 гадоў з часу заснавання (1934) Віцебскага медыцынскага інстытута (да 1938 г. існаваў як бальніца-інстытут, цяпер Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт)



2019 год

Жнівень

1 110 гадоў з часу заснавання (1909) Рагачоўскай мужчынскай настаўніцкай семінарыі (існавала да 1919 г.)
2 470 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая Крыштова (мянушка Сіротка) (1549 – 1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната, пісьменніка
105 гадоў з дня нараджэння Каламійцавай Таццяны Міхайлаўны (1914 – 1994), беларускага дырыжора, народнай артысткі Беларусі
6 115 гадоў з дня нараджэння Гарбунова Цімафея Сазонавіча (1904 – 1969), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
8 60 гадоў назад (1959) Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў пастанову аб заснаванні на тэрыторыі будаўніцтва Старобінскага калійнага камбіната рабочага пасёлку і наданні яму назвы Салігорск
9 60 гадоў з дня нараджэння (1959) Гулегінай Марыі Агасаўны, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
10 90 гадоў з дня нараджэння Ставера Алеся (Аляксандра Сяргеевіча) (1929 – 1995), беларускага паэта, празаіка, драматурга
11 45 гадоў назад (1974) у Полацку адкрыты помнік Францыску Скарыне
13 110 гадоў з дня нараджэння Захарава Івана Кузьміча (1909 – 1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, заслужанага работніка культуры Беларусі
17 50 гадоў з часу адкрыцця (1969) на возеры Нарач Мядзельскага раёна рэспубліканскага піянерскага лагера “Зубраня” (цяпер Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”)
23 95 гадоў з дня нараджэння Лапато Георгія Паўлавіча (1924 – 2003), беларускага вучонага ў галіне вылічальнай тэхнікі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навук
25 120 гадоў з дня нараджэння Аршанскага Эдуарда Львовіча (1899 – 1974), беларускага кінарэжысёра
26 25 гадоў назад (1994) створана Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
28 145 гадоў з дня нараджэння Уласава Аляксандра Мікітавіча (1874 – 1941), беларускага выдаўца, грамадскага дзеяча, публіцыста, мемуарыста
110 гадоў з дня нараджэння Бергера Міхаіла Аркадзевіча (1909 – 1981), беларускага піяніста, педагога, заслужанага артыста Беларусі
95 гадоў з часу заснавання (1924) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 2005 г. дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі”)
45 гадоў з часу выдання (1974) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Віцебска ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
30 215 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (сапр. Барэйка) Аляксандра (1804 – 1891), беларускага паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца
65 гадоў з дня нараджэння (1954) Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
31 125 гадоў з дня нараджэння Грубэ Аляксандра Васілевіча (1894 – 1980), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі



2019 год

Верасень

1 Дзень беларускага пісьменства і друку
4 160 гадоў з дня нараджэння Эпімаха – Шыпілы Браніслава Ігнатавіча (1859 – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца
6 85 гадоў з дня нараджэння Белахвосціка Валянціна Сяргеевіча (1934 – 2003), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
7 255 гадоў з дня нараджэння Шантыра Станіслава (1764 – 1864), беларускага рэлігійнага дзеяча, мемуарыста, гісторыка рэлігіі
100 гадоў з дня нараджэння Асіпенкі Алеся (Аляксандра Харытонавіча) (1919 – 1994), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
10 90 гадоў з дня нараджэння Глебава Яўгена Аляксандравіча (1929 – 2000), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
12 90 гадоў з дня нараджэння Матукоўскага Мікалая Ягоравіча (1929 – 2001), беларускага драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі
13 45 гадоў назад (1974) Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала каляровыя перадачы
15 90 гадоў з дня нараджэння Кашкурэвіча Арлена (Арсена) Міхайлавіча (1929 – 2013), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
16 115 гадоў з дня нараджэння Кашэльнікавай Раісы Мікалаеўны (1904 – 1980), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
17 105 гадоў з дня нараджэння Раманава Сяргея Рыгоравіча (1914 – 2001), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
80 гадоў з часу ўз’яднання (1939) Заходняй Беларусі з БССР
19 105 гадоў з дня нараджэння Канавалава Яўмена Рыгоравіча (1914 – 1974), вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
20 90 гадоў з дня адкрыцця (1929) Слонімскага краязнаўчага музея (цяпер Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага)
75 гадоў назад (1944) выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб стварэнні ў складзе БССР Гродзенскай вобласці
23 95 гадоў з дня нараджэння Вольскага (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Артура Віталевіча (1924 – 2002), беларускага паэта, драматурга, перакладчыка
25 115 гадоў з дня нараджэння Горава Канстанціна Васілевіча (1904 – 1988), вучонага ў галіне металазнаўства, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Данілюк Святланы Піліпаўны (1939 – 2003), беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
26 55 гадоў назад (1964) з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі ўтвораны курортны пасёлак Нарач
28 30 гадоў назад (1989) аднавіла дзейнасць Мінская вышэйшая духоўная семінарыя (з 1991 г. мае статус вышэйшай навучальнай установы, знаходзіцца ў в. Жыровічы Слонімскага раёна)
29 490 гадоў з часу зацвярджэння (1529) Першага Статута Вялікага княства Літоўскага
225 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (сапр. Барэйка) Ігната (1794 – 1861), беларускага пісьменніка, мемуарыста
115 гадоў з дня нараджэння Голуба Льва Уладзіміравіча (1904 – 1994), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
30 110 гадоў з дня нараджэння Мазалькова Яўгена Сямёнавіча (1909 – 1969), рускага крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Данілы Канстанцінавіча (1914 – 1996), беларускага хіміка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, сына Якуба Коласа


2019

Кастрычнік

1 75 гадоў з часу стварэння (1944) Брэсцкага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі (цяпер дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы” імя Ленінскага камсамола Беларусі”)
2 200 гадоў з дня нараджэння Незабытоўскага Аляксандра (1819 – 1849), беларускага і польскага пісьменніка, гісторыка, філосафа
4 275 гадоў з дня нараджэння Карповіча Міхаіла Францішка (1744 – 1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка
6 Дзень архівіста
90 гадоў з часу пуску (1929) у Барысаве першага ў Беларусі каніфольнага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Лесахімік”)
25 гадоў з часу прыняцця (1994) Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь” першага нарматыўнага прававога акта ў сферы архіўнай справы і справаводства
10 90 гадоў з дня нараджэння Казея Марата Іванавіча (1929 – 1944), юнага партызана, Героя Савецкага Саюза
13 120 гадоў з дня нараджэння Жыркевіча Міхаіла Іванавіча (1899 – 1984), беларускага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з часу пуску (1929) у Мінску першага трамвая
14 120 гадоў з дня нараджэння Бабарэкі Адама Антонавіча (1899 – 1938), беларускага пісьменніка і крытыка
15 95 гадоў з дня нараджэння (1924) Солапава Міхаіла Рыгоравіча, беларускага баяніста, педагога, дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
55 гадоў з часу ўводу ў дзеянне (1964) міжнароднага нафтаправоду “Дружба”
17 100 гадоў з дня нараджэння Сысоева Георгія Васілевіча (1919 – 2010), заслужанага архітэктара Беларусі
21 105 гадоў з дня нараджэння Свёнтака Казіміра (1914 – 2011), дзеяча каталіцкага касцёла ў Беларусі, апостальскага візітатара Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, кардынала
100 гадоў назад (1919) у Мінску пачала выходзіць штодзённая газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку “Беларусь” (выдавалася да 9 ліпеня 1920 г.)
25 105 гадоў з дня нараджэння Буслава Казіміра Паўлавіча (1914 – 1983), беларускага філосафа, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
95 гадоў назад (1924) ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне аб выданні ў Беларусі літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”
28 135 гадоў з дня нараджэння Ждановіча Фларыяна Паўлавіча (1884 – 1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра
28-30 80 гадоў назад (1939) у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі
29 65 гадоў з часу адкрыцця (1954) Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (адкрыты на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра)
30 75 гадоў з часу адкрыцця (1944) Улікова-крэдытнага тэхнікума ў Пінску (з 1997 г. Пінскі банкаўскі каледж, цяпер Палескі дзяржаўны ўніверсітэт)
31 85 гадоў з дня нараджэння (1934) Кокштыса Тадэвуша Антонавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі

***

105 гадоў назад (1914) у Полацку адкрыта крама беларускіх кніг, заснаваная Канстанцыяй Буйло

90 гадоў з часу выхаду (1929) штотыднёвай газеты для дзяцей і падлеткаў “Піянер Беларусі” (з 1994 г. “Раніца”, з 2011 г. дадатак да “Настаўніцкай газеты”)

65 гадоў з часу рэарганізацыі (1954) Мінскага юрыдычнага інстытута ў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

30 гадоў з часу стварэння (1989) Беларускага экзархату (Беларуская праваслаўная царква), кананічнага царкоўна-адміністрацыйнага аб’яднання праваслаўных епархій у межах Беларусі



2019 год

Лістапад

1 145 гадоў з дня нараджэння Вышалескага Сяргея Мікалаевіча (1874 – 1958), вучонага-эпізаатолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Расіі
2 Дзень памяці
110 гадоў з дня нараджэння Лужаніна Максіма (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч) (1909 – 2001), беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
80 гадоў назад (1939) 5-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР
5 80 гадоў назад (1939) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера першага беларускага савецкага балета “Салавей” М.Я.Крошнера
55 гадоў з часу адкрыцця (1964) у Мінску Цэнтральнага ўнівермага (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “ЦУМ Мінск”)
6 90 гадоў назад (1929) уведзены ў эксплуатацыю Мінскі радыётрансляцыйны вузел
45 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю (1974) газаправода Таржок – Мінск
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
100 гадоў з часу адкрыцця (1919) Гомельскага абласнога краязнаўчага музея
70 гадоў назад (1949) пачаў сваю работу Палескі абласны музей (цяпер Мазырскі краязнаўчы музей)
8 235 гадоў з дня нараджэння Нарбута Тэадора (Фёдара Яўхімавіча) (1784 – 1864), беларускага гісторыка, археолага, аўтара праекта Бабруйскай крэпасці
90 гадоў з часу адкрыцця (1929) у Мінску хіміка-фармацэўтычнай фабрыкі (цяпер у складзе рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Белмедпрэпараты”)
10 270 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мацея (1749 – 1800), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, кампазітара, драматурга
11 110 гадоў з дня нараджэння Заборскага Георгія Уладзіміравіча (1909 – 1999), беларускага архітэктара, заслужанага будаўніка Беларусі, народнага архітэктара СССР
90 гадоў з дня нараджэння Сушчэні Леаніда Міхайлавіча (1929 – 2015), заолага-гідрабіёлага, эколага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскай акадэміі навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
14 110 гадоў назад (1909) пачала выдавацца штодзённая грамадска-палітычная газета “Минский голос” (выходзіла да 30 лістапада 1918 г.)
80 гадоў назад (1939) 3-й (нечарговай) сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання прыняты закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”
16 105 гадоў з дня нараджэння Семяжона Язэпа (сапр. Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч) (1914 – 1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта
19 235 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Міхаіла Кірылавіча (1784 ці 1785 – 1848), беларускага славіста, арыенталіста, даследчыка гісторыі славянскага кнігадрукавання, філосафа
20 120 гадоў з дня нараджэння Клімковіча Міхася (Міхаіла Мікалаевіча) (1899 – 1954), беларускага пісьменніка, крытыка, аўтара тэкста Дзяржаўнага гімна БССР
21 150 гадоў з дня нараджэння Стаброўскага Казіміра (1869 – 1929), беларускага жывапісца, педагога
105 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
23 110 гадоў з дня нараджэння Бульчыка Сяргея Сцяпанавіча (1909 – 1996), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
24 120 гадоў з дня нараджэння Ганчарыка Міхаіла Мікалаевіча (1899 – 1986), беларускага вучонага-біёлага, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, пісьменніка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
25 135 гадоў з дня нараджэння Кудрэвіча Уладзіміра Мікалаевіча (1884 – 1957), беларускага жывапісца, пейзажыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Палякова Івана Яўцеевіча (1914 – 2004), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы
27 115 гадоў з дня нараджэння Звездачотава Мікалая Пятровіча (1904 – 1985), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Паўлоўскага Фёдара Ілырыёнавіча (1909 – 1989), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
28 110 гадоў з дня нараджэння Вейняровіча Іосіфа Навумавіча (1909 – 1998), кінааператара і рэжысёра, народнага артыста Беларусі
29 160 гадоў з дня нараджэння Янчука Мікалая Андрэевіча (1859 – 1921), беларускага, украінскага і рускага вучонага-славіста і пісьменніка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, антраполага
30 120 гадоў з дня нараджэння Лынькова Міхася (Міхаіла Ціханавіча) (1899 – 1975), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі

***

95 гадоў з часу выхаду (1924) 1-га нумару грамадска-публіцыстычнага мастацкага часопіса “Беларуская работніца і сялянка” (у 1931 – 1941 гг. меў назву “Работніца і калгасніца Беларусі”, у 1946 – 1995 гг. “Работніца і сялянка”, з 1995 г. “Алеся”)



2019 год

Снежань

2 145 гадоў з дня нараджэння Гайдукова Міхаіла Міхайлавіча (1874 – 1928), батаніка, пачынальніка альгалагічных даследаванняў у Беларусі
4 145 гадоў з дня нараджэння Альпяровіча Льва Абрамавіча (1874 – 1913), беларускага жывапісца
80 гадоў з часу ўтварэння (1939) Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей
80 гадоў з часу адкрыцця (1939) Брэсцкай мытні
60 гадоў з часу адкрыцця (1959) у Мінску літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа)
6 120 гадоў з дня нараджэння Мардвінава Барыса Аркадзевіча (1899 – 1953), рэжысёра і педагога, заслужанага артыста Расіі, галоўнага рэжысёра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у 1947 – 1951 гг.
9 115 гадоў з часу ўтварэння (1904) Гродзенскага археалагічнага камітэта (існаваў да 1915 г.)
10 80 гадоў з дня нараджэння Белага Анатоля Яўхімавіча (1939 – 2011), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, мастацтвазнаўца, калекцыянера, пісьменніка
11 85 гадоў з дня нараджэння Воінава Анатоля Аляксандравіча (1934 – 1995), беларускага архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, заслужанага архітэктара Беларусі
12 40 гадоў з часу адкрыцця (1979) у Раўбічах музея беларускага мастацтва – філіяла Мастацкага музея БССР (цяпер філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь)
16 110 гадоў з дня нараджэння Кімберга Якава Мікалаевіча (1909 – 1993), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1939) Зніча (сапр. Бембель Алег Андрэевіч), беларускага паэта, публіцыста, філосафа
17 95 гадоў з часу стварэння (1924) Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно) (у 1928 г. у Ленінградзе створана студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, з 1939 г. працуе ў Мінску, з 1946 г. мае назву “Беларусьфільм”, з 1997 г. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”)
20 120 гадоў з дня нараджэння Царука Уладзіміра Зянонавіча (1899 – 1957), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
21 120 гадоў з дня нараджэння Гусева Мікалая Іванавіча (1899 – 1965), беларускага жывапісца, графіка, педагога
105 гадоў з дня нараджэння Нісневіча Ізідара Герасімавіча (1914 – 1977), беларускага музыказнаўца, музычнага крытыка
85 гадоў з дня нараджэння Чыгрынава Івана Гаўрылавіча (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі
22 80 гадоў назад (1939) створана Гродзенская швейная фабрыка (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Швейна-гандлёвая фірма “Элод”)
24 235 гадоў з дня нараджэння Даленгі–Хадакоўскага Зарыяна Якаўлевіча (сапр. Чарноцкі Адам) (1784 – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай, украінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі, дыялекталогіі
115 гадоў з дня нараджэння Дудара Алеся (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) (1904 – 1937), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае)
185 гадоў з дня нараджэння Сілівановіча Нікадзіма Юр’евіча (1834 – 1919), беларускага жывапісца, педагога
175 гадоў з дня нараджэння Талаша Васіля Ісакавіча (1844 – 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
110 гадоў з дня нараджэння Шэлега Анатоля Рыгоравіча (1909 – 1988), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
80 гадоў з часу выдання (1939) пастановы СНК БССР аб арганізацыі дзяржаўнага запаведніка “Белавежская пушча” (з 1991 г. дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”)
26 50 гадоў з часу прыняцця (1969) Вярхоўным Саветам БССР закона “Аб ахове помнікаў культуры”
27 100 гадоў з дня нараджэння Макаравай Галіны Кліменцьеўны (1919 – 1993), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
45 гадоў назад (1974) уведзены ў эксплуатацыю электрафікаваны ўчастак Беларускай чыгункі Мінск – Барысаў
45 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1974) 1-й чаргі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы – галоўнага гідравузла і вадасховішча
28 100 гадоў з дня нараджэння Ігнаценкі Іларыёна Мяфодзевіча (1919 – 2002), беларускага гісторыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
29 85 гадоў з дня нараджэння Тарасава Віктара Паўлавіча (1934 – 2006), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
31 115 гадоў з дня нараджэння Варвашэні Івана Дзянісавіча (1904 – 1957), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

***

95 гадоў назад (1924) пачаў выдавацца часопіс для дзяцей і падлеткаў “Беларускі піянер” (у 1929 – 1941 гг. меў назву “Іскры Ільіча”, з 1945 г. “Бярозка”, з 2012 г. уваходзіць у склад часопіса “Маладосць”)

50 гадоў назад (1964) скончана будаўніцтва буйнейшага ў Беларусі рачнога порта Пхоў (на р. Прыпяць, каля г. Мазыра)