Студзень — Чэрвень

2026 год

Студзень
1Новы год
Утварэнне Беларускай ССР (1919)
280 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746–1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка
165 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861 – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук
7Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
125 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901 – 1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
9135 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
1285 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941 – 2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
21140 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча (1886 – 1958), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
30105 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921 – 2004), народнага пісьменніка Беларусі
***
105 гадоў назад (1921) заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”)


2026 год

Люты
7480 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага Фёдара Міхайлавіча (1546 – 1619), беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка
125 гадоў з дня нараджэння Пола Веры Мікалаеўны (1901 – 1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі
8105 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі
980 гадоў з дня нараджэння Зарыцкага Эдуарда Барысавіча (1946 – 2018), кампазітара, народнага артыста Беларусі
1380 гадоў з дня нараджэння (1946) Ізворскай-Елізар’евай Маргарыты Мікалаеўны, рэжысёра оперы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
14120 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара
15Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
17220 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Канстанціна Піевіча (1806 – 1868), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі
19165 гадоў з дня нараджэння Брайцава Якуба (Якава Раманавіча) (1861 – 1931), беларускага пісьменніка, драматурга
105 гадоў з дня нараджэння Вашчака Яраслава Антонавіча (1921 – 1989), кампазітара, народнага артыста СССР
23Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


2026 год

Сакавік
180 гадоў з дня нараджэння Чартовіча Аляксандра Іванавіча (1946 – 2015), мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
5130 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі
8Дзень жанчын
1080 гадоў з дня нараджэння (1946) Гасцюхіна Уладзіміра Васілевіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
15Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
1680 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Мікалая Міхайлавіча (1946 – 2018), акцёра, народнага артыста Беларусі
17280 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”
18105 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанню ўрада БССР) і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)
19105 гадоў з дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 – 2004), беларускага гісторыка права
22240 гадоў з дня нараджэння Лялевеля Іахіма (1786 – 1861), польскага гісторыка, палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі Польшчы і Беларусі
23130 гадоў з дня нараджэння Лейтмана Льва Мееравіча (1896 – 1974), графіка і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
26175 гадоў з дня нараджэння Сапунова Аляксея Парфёнавіча (1851 – 1924), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, грамадскага дзеяча
2985 гадоў з часу прыняцця (1941) пастановы Савета Народных Камісараў СССР аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафонакінадакументаў (з 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, з 1987 г. у Дзяржынску, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў)
3170 гадоў з часу прыняцця (1956) пастановы Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнай лабараторыі мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументальных матэрыялаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР (з 2022 г. Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь»)


2026 год

Красавік
2Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
5Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
680 гадоў з дня нараджэння Коўтун (сапр. Новік) Валянціны Міхайлаўны (1946 – 2011), беларускай пісьменніцы
12Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
485 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч) (1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста
19145 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), жывапісца, народнага мастака Беларусі
145 гадоў з дня нараджэння Ігнатоўскага Усевалада Макаравіча (1881 – 1931), гісторыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі
21Радаўніца
23140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка
24190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
2640 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС
29130 гадоў з дня нараджэння Гаркушы Івана Федасеевіча (1896 – 1970), вучонага-глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
30145 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч) (1881 – 1964), беларускага паэта


2026 год

Май
1Свята працы
3255 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771 – 1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы
6265 гадоў з дня нараджэння Юндзілы Станіслава Баніфацыя (1761 – 1847), прыродазнаўца, батаніка, заолага, аднаго з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі
9Дзень Перамогі
10Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
16105 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Міхаіла Фёдаравіча (1921 – 1993), краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
27155 гадоў з дня нараджэння Сербава Ісака Абрамавіча (1871 – 1943), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага
30130 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (1896 – 1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі


2026 год

Чэрвень
480 гадоў з дня нараджэння (1946 — 2023) Бржазоўскай Людмілы Генрыхаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
6185 гадоў з дня нараджэння Ажэшкі Элізы (1841 – 1910), польскай пісьменніцы
105 гадоў назад (1921) створана Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (з 1994 г. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа)
780 гадоў з часу ўтварэння (1946) Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюз тэатральных дзеячаў БССР, з 1992 г. Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1995 г. Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, з 1999 г. грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”)
9145 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881 – 1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа
21285 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне
2285 гадоў з пачатку (1941) Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.
85 гадоў з пачатку гераічнай абароны (1941) Брэсцкай крэпасці (працягвалася да канца ліпеня 1941 г.)
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
***
105 гадоў з пачатку выдання (1921) газеты “Красноармейская правда” (з 1947 г. выходзіла пад назвай “Во славу Родины”, цяпер выходзіць пад назвай “Белорусская военная газета. Во славу Родины”)


Далей >>