Ліпень — Снежань

2023 год

Ліпень
1 120 гадоў з дня нараджэння Ільюшына Івана Макаравіча (1903-1997), філосафа, дзяржаўнага дзеяча БССР, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі
90 гадоў з часу выхаду (1933) пастановы СНК БССР аб арганізацыі Беларускага політэхнічнага інстытута на базе мінскіх хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога і харчовага інстытутаў (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)
3 Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
4 85 гадоў з часу прыняцця (1938) пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні дзяржаўных архіваў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей
85 гадоў з часу прыняцця (1938) пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР (першапачаткова знаходзіўся ў Магілёве; з лістапада 1963 г. у Мінску; у 1992 – 1995 гг. у складзе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь; з 16 чэрвеня 1995 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі)
8-10 30 гадоў назад (1993) у Мінску адбыўся І з’езд беларусаў свету
15 85 гадоў з часу адкрыцця (1938) Дзяржаўнага тэатра лялек Рэспублікі Беларусь (першапачаткова дзейнічаў у Гомелі; з 1950 г. у Мінску)
24 140 гадоў з дня нараджэння Таміна Міхаіла Пятровіча (1883-1967), беларускага вучонага ў галіне батанікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дзмітрыевіча Лорчанка (1923-1943), Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г. Магілёва
25 120 гадоў з дня нараджэння Несцяровіча Мікалая Дзмітрыевіча (1903 – 1984), вучонага ў галіне дэндралогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
31 95 гадоў з часу правядзення (1928) першай у БССР Усебеларускай спартакіяды


2023 год

Жнівень
1 100 гадоў з дня нараджэння Грынчыка Міколы (Мікалая Міхайлавіча) (1923 – 1999), беларускага літаратуразнаўца і крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
75 гадоў з дня адкрыцця (1948) Мемарыяльнага музея Канстанціна Заслонава ў Оршы
3 80 гадоў з пачатку (1943) першага этапа “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл
6 120 гадоў з дня нараджэння Платонава Барыса Віктаравіча (1903 – 1967), акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
100 гадоў з дня нараджэння Бойкі Барыса Барысавіча (1923 – 1999), фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Лучанка Ігара Міхайлавіча (1938 – 2018), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
7 65 гадоў з дня нараджэння (1958) Манаева Віктара Сяргеевіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
9 65 гадоў з часу заснавання (1958) Гродзенскага медыцынскага інстытута (з 2001 г. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт)
10 145 гадоў з дня нараджэння Міровіча (сапр. Дунаеў) Еўсцігнея Афінагенавіча (1878 – 1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага тэатра, народнага артыста Беларусі
13 100 гадоў з дня нараджэння Ялатава Віктара Іванавіча (1923–1980), беларускага музыказнаўца, фалькларыста
110 гадоў з дня нараджэння Багатырова Анатоля Васілевіча (1913 – 2003), беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Кедышкі Мікалая Аляксандравіча (1923 – 1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля ў Мінску ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
14 120 гадоў з дня нараджэння Бірылы Сцяпана Сцяпанавіча (1903 – 1978), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
15 120 гадоў з дня нараджэння Ракіцкага Пятра Фаміча (1903 – 1977), біёлага-генетыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
16 125 гадоў з дня нараджэння Юскаўца Майсея Калінікавіча (1898 – 1969), вучонага ў галіне ветэрынарыі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Чацверыкова Віталя Паўлавіча (1933 – 1983), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
21 115 гадоў з дня нараджэння Ельяшэвіча Міхаіла Аляксандравіча (1908 – 1996), вучонага-фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння (1923) Дадышкіліяні Атара Міхайлавіча, балетмайстра і опернага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага артыста Расіі
22 100 гадоў з дня нараджэння (1923) Станкевіча Уладзіміра Дзмітрыевіча, беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
25 100 гадоў з дня нараджэння Віткоўскага Рыгора Антонавіча (1923–1992), беларускага графіка, аквалерыста


2023 год

Верасень
1 Дзень беларускага пісьменства і друку
150 гадоў назад (1873) было адчынена народнае вучылішчв ў в. Курылавічы Слонімскага уезда
75 гадоў з часу адкрыцця (1948) Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў (з 1993 г. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)
7 120 гадоў з дня нараджэння Кістава Аляксандра Фёдаравіча (1903 – 1960), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
10 130 гадоў з дня нараджэння Ляўданскага Аляксандра Мікалаевіча (1893 – 1937), беларускага археолага, арганізатара першых у БССР навукова-археалагічных экспедыцый
120 гадоў з дня нараджэння Клімава Івана Фролавіча (1903 – 1991), дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага работніка культуры Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Бірылы Мікалая Васілевіча (1923 – 1992), мовазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
14 85 гадоў з дня нараджэння (1938) Чарняўскага Аляксандра Фёдаравіча, вучонага ў галіне інфарматыкі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
16 85 гадоў з дня нараджэння (1938) Дашука Віктара Нічыпаравіча, беларускага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
17 Дзень народнага адзінства
25 гадоў з дня стварэння (1998) Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
19 80 гадоў з пачатку (1943) аперацыі “Канцэрт”, другога этапу “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл
21 100 гадоў з дня нараджэння Барысевіча Мікалая Аляксандравіча (1923 – 2015), фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскай Акадэміі навук, шэрагу замежных акадэмій навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
100 год з дня нараджэнння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча (1923-1993), грамадскага дзеяча, гісторыка-архівіста, удзельніка Вялікай Айчынай вайны
23 115 гадоў з дня нараджэння Патолічава Мікалая Сямёнавіча (1908-1989), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча БССР і СССР, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР
26 120 гадоў з дня нараджэння Арлова Дзмітрыя Аляксеевіча (1903 – 1969), беларускага акцёра, рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння (1928-2020) Мядзведзева Віталя Фядосавіча, беларускага вучонага, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара
27 490 гадоў з дня нараджэння Баторыя Стэфана (1533 – 1586), дзяржаўнага дзеяча, палкаводца Рэчы Паспалітай, караля польскага і вялікага князя літоўскага
125 гадоў з дня нараджэння Петрушэйскага Аляксандра Васільевіча (1898-1976, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчынай войнаў, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г. Лунинец
120 гадоў з дня нараджэння Харужай Веры Захараўны (1903 – 1942), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, арганізатара камуністычнага падполля ў акупіраваным Віцебску ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
29 200 гадоў з дня нараджэння Сыракомлі Уладзіслава (сапр. Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў) (1823 – 1862), беларускага і польскага паэта
30 100 гадоў з дня нараджэння Каландзёнка Анатоля Іосіфавіча (1923–2007), беларускага флейтыста, педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР
80 гадоў з часу заснавання (1943) Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (адкрыты для наведвання 7 лістапада 1944 г.)
70 гадоў з часу адкрыцця (1953) Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
60 гадоў з часу заснавання (1963) кніжна-часопіснага выдавецтва “Полымя” (заснавана на базе газетна-часопіснага выдавецтва Галоўвыдата Міністэрства культуры БССР і выдавецтва газеты “Мінская праўда”)


2023 год

Кастрычнік
5 85 гадоў з дня нараджэння Мдзівані Андрэя Юр’евіча (1937 – 2021), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі85 гадоў з дня нараджэння Сцепаненкі Аляксандра Васілевіча (1938 – 2005), вучонага ў галіне апрацоўкі металаў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
6 Дзень архівіста
80 гадоў з дня нараджэння (1943) Дудкевіча Валянціна Уладзіміравіча, беларускага танцоўшчыка, харэографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
7 80 гадоў з дня нараджэння Шыпілы Яўгена Патафеевіча (1943 – 1999), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
10 100 год з дня нараджэння Сікорскага Ўсевалада Міхайлавіча (1923-1982), гісторыка, філосафа, члена-карэспандента Акадэміі навук Беларусі. Доктара філасофскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
13 135 гадоў з дня нараджэння Драздовіча Язэпа Нарцызавіча (1888 – 1954), беларускага жывапісца, скульптара, графіка, этнографа і археолага
95 гадоў назад (1928) ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Акадэмію навук Беларусі” (з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
18 130 гадоў з дня нараджэння Уладамірскага (сапр. Малейка) Уладзіміра Іосіфавіча (1893 – 1971), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
115 гадоў з дня нараджэння Бурдэйнага Аляксея Сяменавіча (1908-1987), удзельніка баёў за Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
100 гадоў з дня нараджэння Дашкоўскай Вольгі Іванаўны (1923–1989), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь
20 290 гадоў з дня нараджэння Нарушэвіча Адама Тадэвуша Станіслава (1733 – 1796), гісторыка, паэта, асветніка
21 145 гадоў з дня нараджэння Пічэты Уладзіміра Іванавіча (1878 – 1947), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі навук СССР, першага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
22 90 гадоў з дня нараджэння Дабралюбава Ігара Міхайлавіча (1933 – 2010), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
***
100 гадоў назад (1923) створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

2023 год

Лістапад
1 155 гадоў з дня нараджэння Даўгялы Дзмітрыя Іванавіча (1868 – 1942), беларускага гісторыка, архівіста, археографа
150 гадоў з дня нараджэння Замоціна Івана Іванавіча (1873 – 1942), беларускага і рускага літаратуразнаўца
120 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Кузьмы Венядзіктавіча (1903-1977), дзяржаўнага дзеяча БССР, дыпламата
2 Дзень памяці
110 гадоў з дня нараджэння Сіраты Мікалая Мікалаевіча (1913 – 2006), вучонага-фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
3 85 гадоў з дня нараджэння (1938) Зубковай Зінаіды Пятроўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
100 гадоў з дня нараджэння Дракахруста Аляксандра Абрамавіча (1923–2008), беларускага паэта, перакладчыка
90 гадоў з дня адкрыцця (1933) у Мінску Дома Урада
8 140 гадоў з дня нараджэння Ластоўскага Вацлава Юстынавіча (1883 – 1938), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа, пісьменніка, філолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
11 130 гадоў з дня нараджэння Паруснікава Міхаіла Паўлавіча (1893-1968), беларускага архітэктара, педагога, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
120 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Аляксандра Канстанцінавіча (1903 – 1967), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
60 гадоў назад (1963) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “Аб мерах па паляпшэнню архіўнай справы ў БССР”, паводле якой на базе гарадскіх і раённых дзяржаўных архіваў створаны філіялы дзяржаўных архіваў у гарадах Баранавічы, Бабруйску, Барысаве, Глыбокім, Жлобіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Навагрудку, Оршы, Рэчыцы, Полацку і Слуцку (з 1996 г. занальныя дзяржаўныя архівы)
12 200 гадоў з дня нараджэння Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча (1823 – 1861), беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка
100 гадоў з дня нараджэння Паўлёнка Барыса Уладзіміравіча (1923–2012), беларускага празаіка, кінасцэнарыста, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
13 30 гадоў назад (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”
14 125 га дня нараджэння Пестрака Піліпа Сямёнавіча (1903-1978), беларускага паэта. Празаіка, заслужанага дзеяча культуры БССР, ураджэнца в. Саковцы Івацэвічскага раёна
19 75 гадоў з дня нараджэння (1948) Берсана Міхаіла Іванавіча, беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
21 115 гадоў з дня нараджэння Мацапуры Міхаіла Яфрэмавіча (1908 – 1971), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Ткачэнка Нінэль Аляксандраўны (1928 – 2007), украінскай і беларускай спявачкі, народнай артысткі СССР
22 130 гадоў з дня нараджэння Сурты Івана Захаравіча (1893 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі ў 1936 – 1937 гг.
27 75 гадоў назад (1948) ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб закладцы помніка загінуўшым воінам і партызанам Вялікай Айчыннай вайны на Круглай плошчы г. Мінска (цяпер плошча Перамогі)
30 120 гадоў з дня нараджэння Мачульскага Рамана Навумавіча (1903 – 1990), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, заслужанага работніка культуры Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння (1928) Арловай Галіны Аляксандраўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі


2023 год

Снежань
4 110 гадоў з дня нараджэння Бяльзацкай Марыны Мікалаеўны (1913 – 2004), артысткі балета і балетмайстра, народнай артысткі Беларусі
100 гадоў з часоў стварэння (1923) Вышэйшага Савета Народнай гаспадаркі БССР, дзяржаўнага органа кіраўніцтва прамысловасццю Беларусі ў 1923-1932 гг. і ў 1957-1965 гг.
5 115 гадоў з дня нараджэння Абуховіч Ганны Браніславаўны (1908 – 1986), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
7 150 год з дня нараджэння Гельвіха Пятра Аўгуставіча (1873 – 1958), уражэнца г. Витебска, заснавальніка савецкай школы тэорыі стральбы, генерал-майёра артылерыі
100 гадоў з дня нараджэння Фігуроўскага Мікалая Мікалаевіча (1923 – 2003), кінарэжысёра і кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння (1928) Гарэцкага Радзіма Гаўрылавіча, вучонага ў галіне тэктонікі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
50 гадоў з часу заснавання (1973) Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
8 105 гадоў з дня нараджэння Махнача Аляксандра Сямёнавіча (1918 – 2006), вучонага ў галіне геалогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
9 125 гадоў з дня нараджэння Валчанецкай Валянціны Фёдараўны (1898 – 1980), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
100 год з дня нараджэння Чаркасава Людвіга Станіслававіча (1923–2002), Героя Савецкага Союза
90 гадоў з дня нараджэння Дубава Георгія Савельевіча (1933 – 1995), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
14 60 гадоў з часу пераўтварэння (1963) рабочага пасёлка Полацкі ў горад і наданні яму назвы Наваполацк
15 120 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Апанаса Фёдаравіча (1903-1993), дзяржаўнага дзеяча БССР
100 гадоў з дня нараджэння Дюбко Анатоля Фёдаравіча (1923 – 2009), ўдзельніка Вялікай Айчынай вайны, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Горваль Рэчыцкага раёна
16 120 гадоў з дня нараджэння Ахрэмчыка Івана Восіпавіча (1903 – 1971), жывапісца, народнага мастака Беларусі
18 95 гадоў з дня нараджэння (1928) Загарульскага Эдуарда Міхайлавіча, беларускага археолага, гісторыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь
22 100 гадоў з дня нараджэння Зяньковай Ефрасінні Савельеўны (1923-1984), аднаго з кіраўнікоў Віцебскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, Героя Савецкага Саюза
65 гадоў назад (1958) выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Леніна за паспяховае аднаўленне народнай гаспадаркі і вялікія дасягненні беларускага народа ў далейшым развіцці прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і культуры
24 225 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама Бернарда (1798 – 1855), польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста
110 гадоў з дня нараджэння Маркава Фёдара Рыгоравіча (1913 – 1958), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Вілейскай вобласці, Героя Савецкага Саюза
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае Ражство)
26 130 гадоў з дня нараджэння Цікоцкага Яўгена Карлавіча (1893 – 1970), кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
105 гадоў з дня нараджэння Канапелька Зінаіды Ігнатаўны (1918 – 1997), беларускай актрысы, народнай атрысткі Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Нікалаева Яўгена Дзмітрыевіча (1913 – 1978), тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Алімава Рэса Мікітавіча (1923 – 1984), заслужанага архітэктара Беларусі
27 100 гадоў з дня нараджэння Вялюгіна Анатоля Сцяпанавіча (1923 – 1994), беларускага паэта, кінасцэнарыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння(1923) Крышталевіч Ульяны Фектыстаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, партыйнага дзеяча БССР, ураджэнкі Мтёрскагаского раёна
55 гадоў назад (1968) выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі
29 110 гадоў з дня нараджэння Васільевай Зінаіды Анатольеўны (1913 – 1999), беларускай і рускай балерыны, педагога, народнай артысткі Беларусі
30 105 гадоў назад (1918) адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску, абвясціўшая сябе І з’ездам кампартыі Беларусі. Прынята пастанова аб утварэнні БССР
100 гадоў з дня нараджэння Лапшы Мікалая Вікенцьевіча (1923 – 1985), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі
65 гадоў назад (1958) ЦК КПБ прыняў пастанову “Аб увекавечанні памятных месцаў баёў Савецкай Арміі і партызан Беларусі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, месц пахаванняў савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў вайне 1941 – 1945 гг.”