2023

студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
1160 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі
1040 гадоў назад (983) у летапісах упершыню ўпамінаюцца яцьвягі
1035 гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі
945 гадоў назад (1078) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне), Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне)
895 гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім летапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства
895 гадоў назад (1128) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца Гродна
810 гадоў назад (1213) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Рэчыца
800 гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж
770 гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку
705 гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю
700 гадоў назад (1323) горад Вільня абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага
700 гадоў назад (1323) заснаваны горад Ліда
635 гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна
630 гадоў назад (1393) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Быхаў (тагачасная назва Стары Быхаў)
590 гадоў назад (1433) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Талачын
555 гадоў назад (1468) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Астравец
550 гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Пружаны
550 гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Радунь
525 гадоў назад (1498) Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
525 гадоў назад (1498) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Дзятлава пад назвай Здзяцел
520 гадоў з часу ўтварэня (1503) Віцебскага ваяводства
520 гадоў назад (1503) Ваўкавыск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
520 гадоў назад (1503) Камянец атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
500 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра»
480 гадоў назад (1543) заснаваны Мазырскі замак
440 гадоў назад (1583) у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак
430 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі
420 гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)
400 гадоў назад (1623) у г. Оршы заснаваны Кутеінскі Багаяўленскі манастыр
390 гадоў назад (1633) Крычаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
380 гадоў назад (1643) Лагішын атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
370 гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга «Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе»
370 гадоў назад (1653) заснаваны кляштар Дамініканцаў у Оршы (с 1816 г.– касцёл С.Іосіфа)
290 гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната
250 гадоў назад (1773) Сянно прысвояны статус горада
230 гадоў назад нарадзіўся Петрашкевіч Ануфрый (1793 – 1863), паэт, архівіст, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў
220 гадоў з часу стварэння (1803) Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў (існавала да 1918 г.)
220 гадоў з часу заснавання (1803) Мінскага гарадскога аркестра (існаваў да 1917 г.)
220 гадоў назад (1803) адбылося паўстанне сялян у в. Кашаны Чэрыкаўскага уезда Магілёўскай губерніі
200 гадоў таму нарадзіўся Замбржыцкі Станіслаў Валянцінавіч (1823–1907), беларускі паэт, краязнаўца
190 гадоў з часу заснавання (1833) Магілёўскай губернскай друкарні (дзейнічала да 1917 г.)
190 гадоў назад (1833) пачалося будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці
175 гадоў з часу пераўтварэння (1848) Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адной з першых вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў Расійскай імперыі (цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія)
175 гадоў назад (1848) уступіў у лік дзеючых Дняпроўска-Бугскі канал
175 гадоў назад (1848) у г.Брэсце заснаваны броварны завод
175 гадоў назад (1848) адбыліся масавыя антыпрыгонніцкія выступленні сялян Віцебскай губерніі
150 гадоў назад (1873) у Мінску адкрыўся камерцыйны банк, адзін з першых банкаў у Беларусі (дзейнічаў да 1912 г.)
150 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1873) чыгуначнай магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай чыгункі
150 гадоў з пачатку дзейнасці (1873) Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага па асушэнні балот на Палессі
150 гадоў з часу заснавання (1873) Мінскага камерцыйнага банка, першага прыватнага банка ў Беларусі
150 гадоў назад (1873) быў заснаваны чыгунна-ліцейны завод ў г. Брэсце
150 гадоў назад (1873) была пабудавана драўляная могілкавая царква ў в. Беловежа Пружанскага уезда
140 гадоў з часу заснавання (1883) на хутары Бярозаўка у Лідскім павеце фабрыкі па вырабу шкла (цяпер шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна)
130 гадоў з часу заснавання (1893) у Мінску дрожджа-вінакуранага завода (у 1917-1924 гг. дзяржаўны спіртавы склад № 1 і гарэлачны завод, у 1925-1937 гг. спірта-гарэлачны завод, з 1937 г. лікёра-гарэлачны завод, з 1959 г. дражджа-вінны камбінат, у 1964-1970 гг. галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Крышталь», у 1972-1974 гг. спірта-водачны камбінат «Крышталь», з 1976 г. уваходзіць у вытворчае аб’яднанне спіртавой і лікёра-водачнай прамысловасці, з 1986 г. галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання крухмальнай прамысловасці, у 2014 г. вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП»
125 гадоў з часу заснавання (1898) Бабруйскага машынабудаўнічага завода (першапачаткова механічны, кацельны і чыгуналіцейны завод, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод», з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод»)
125 гадоў з часу заснавання (1898) Барысаўскага шклозавода (цяпер хрустальны завод)
125 гадоў назад (1898) было адчынена Вольнае пажарнае таварыства ў м. Жалудок Лідскага уезда
120 гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф.Карскага «Беларусы»
110 гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок»
110 гадоў назад (1913) у Магілёве адкрыты настаўніцкі інстытут (у 1918 г. пераўтвораны ў Магілёўскі педагагічны інстытут; з 1978 г. імя А.А Куляшова; з 1997 г. універсітэт)
100 гадоў назад (1923) упершыню прыняты Зямельны кодэкс БССР
100 гадоў з часу заснавання (1923) Вярхоўнага суда БССР
100 гадоў з часу заснавання (1923) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі
100 гадоў з часу заснавання гарадской бальніцы ў г. Брэсце
100 гадоў з дня нараджэння Старавойтава Міхаіла Антонавіча (1923-1943), Героя Советского Союза, ураджэнца в. Якімавічы Клімавіцкага раёна
90 гадоў з часу арганізацыі (1933) Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект) (цяпер рэспубліканскае праектнае ўнітарнае прадпрыемства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект»)
90 гадоў з дня адкрыцця (1933) Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны театр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
90 гадоў з часу заснавання (1933) Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (з 1991 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)
90 гадоў з часу заснавання (1933) у Мінску філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (з 1936 г. самастойная; з 1938 г. урадавая; з 1994 г. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь)
85 гадоў з часу заснавання (1938) Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)
85 гадоў з дня выхаду першага нумара (1938) грамадска-палітычнай газеты «Знамя юности»
85 гадоў з часу стварэння (1938) Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі (першапачаткова дзейнічаў у Гомелі, з 1950 г. у Мінску)
85 гадоў назад (1938) створаны Саюз кампазітараў Беларусі
85 гадоў назад (1938) створаны Саюз мастакоў Беларусі
75 гадоў з часу заснавання (1948) Мазырскага краязнаўчага музея
75 гадоў з дня заснавання (1948) у Жодзіне Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) на базе завода дарожных і мелярацыйных машын «Дармаш» (з 1975 г. у складзе прамысловага аб’яднання «БелаўтаМАЗ», з 2006 г. адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ», з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынг «БЕЛАЗ-Холдынг»
75 гадоў з дня адкрыцця (1948) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (з 1993 г. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)
70 гадоў з часу арганізацыі (1953) Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
70 гадоў з часу заснавання (1953) у Гомелі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту)
70 гадоў з часу заснавання (1953) Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
65 гадоў з часу заснавання (1958) Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (з 2001 г. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт)
65 гадоў з часу заснавання (1958) горада Салігорска (узнік як пасёлак Новастаробінск)
65 гадоў назад (1958) створаны Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё (цяпер Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь)
55 гадоў назад (1968) створаны Гомельскі абласны тэатр лялек
50 гадоў назад (1973) створаны Магілёўскі тэхналагічны інстытут (з 2000 г. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання)
45 гадоў з часу заснавання (1978) Гродзенскага завода сінтэтычнага валакна (з 1983 г. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», з 2002 г. адкрытае акцыянерные таварыства «Гродна Хімвалакно», з 2015 г. «Завод Хімвалакно» – філіял ААТ «Гродна Азот»)
45 гадоў назад (1978) у г. Ветка Гомельскай вобласці адкрыты Дзяржаўны музей народнай творчасці
45 гадоў з пачатку дзейнасці (1978) Добрушскага фарфоравага завода (цяпер закрытае акцыянернае таварыства «Добрушскі фарфоравы завод»)
40 гадоў назад (1983) пачаў выдавацца грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс «Мастацтва»
30 гадоў назад (1993) пачаў выдавацца навукова-метадычны ілюстраваны часопіс «Беларускі гістарычны часопіс»
30 гадоў назад (1993) створаны Беларускі дзяржаўны канцэрн народных мастацкіх промыслаў
30 гадоў з часу першай пастаноўкі (1993) у Мінскім абласным драматычным тэатры (размяшчаецца ў Маладзечне)

Далей >>