Студзень — Чэрвень

2022 год

Студзень
1 Новы год

1919. Утварэнне Беларускай ССР

3 100 гадоў назад (1922) пачала функцыянаваць Беларуская кантора Дзяржаўнага банка СССР
6 110 гадоў з дня нараджэння Палосіна Яўгена Максімавіча (1912 – 1981), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
115 гадоў з дня нараджэння Друкер Соф’і Юр’еўны (1907 – 1984), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
9

125 гадоў з дня нараджэння Шашалевіча Васіля Антонавіча (1897 – 1941), беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча

10 130 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Васіля Фёдаравіча (1892 – 1971), рэжысёра, народнага артыста Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1942) Вараб’ёва Анатоля Міхайлавіча, беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі
13 90 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), акцёра, народнага артыста Беларусі
16 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Захлеўнага Леаніда Канстанцінавіча, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
18 145 гадоў з дня нараджэння Гардзіна (Благанравава) Уладзіміра Расціслававіча (1877 – 1965), рускага акцёра і рэжысёра, аднаго з пачынальнікаў беларускага кіно, народнага артыста СССР
20 100 гадоў з дня нараджэння Карпава Аляксандра Якаўлевіча (1922 – 1998), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
50 гадоў з часу стварэння (1972) Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”)
21 130 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
22 105 гадоў з дня нараджэння Ворвулева Мікалая Дзмітрыевіча (1917 – 1967), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
23 110 гадоў з дня нараджэння Пакроўскага Барыса Аляксандравіча (1912–2009), беларускага і расійскага опернага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
24 125 гадоў з дня нараджэння Купрэвіча Васіля Феафілавіча (1897 – 1969), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
26 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Акружной Святланы Арцёмаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі
30 100 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
***
50 гадоў з пачатку выдання (1972) грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Родная прырода”

2022 год

Люты
6 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Саркісьяна Віктара Уладзіміравіча, артыста балета, балетмайстра, народнага артыста Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Шэхава Мікалая Кірылавіча (1927 – 1999), артыста балета, народнага артыста Беларусі
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
18 100 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Міхаіла Андрэевіча (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі
20 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Мазынскага Валерыя Яўгенавіча, беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 75 гадоў з дня нараджэння Фінберга Міхаіла Якаўлевіча (1947 – 2021), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
22 100 гадоў з дня нараджэння Ціханава Івана Ціханавіча (1922 – 1993), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Марусалава Міхаіла Міхайлавіча (1922 –1982), дзеяча цыркавога мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння (1932) Міско Івана Якімавіча, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
105 гадоў з дня нараджэння Карнавухава Яўгена Аляксандравіча (1917 – 1984), акцёра, народнага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Кучынскага Валерыя Аляксандравіча (1947 – 2016), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі


2022 год

Сакавік
1 105 гадоў з дня нараджэння Шмакава Фёдара Іванавіча (1917 – 2009), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
2 50 гадоў назад (1972) у Брэсце заснаваны археалагічны музей “Бярэсце”, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
4 125 гадоў з дня нараджэння Шаранговіча Васіля Фаміча (1897 – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі
7 150 гадоў з дня нараджэння Залатарова Васіля Андрэевіча (1872 – 1964), беларускага і рускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі
8 Дзень жанчын
105 гадоў з дня нараджэння Селіханава Сяргея Іванавіча (1917 – 1976), скульптара, народнага мастака Беларусі
11 100 гадоў з дня нараджэння Гамолкі Міколы (Мікалая Іванавіча) (1922 – 1992), беларускага пісьменніка
75 гадоў з дня нараджэння Емяльянава Мікалая Генадзевіча (1947 – 2019), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
14 120 гадоў з дня нараджэння Малчанава Паўла Сцяпанавіча (1902 – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
19 85 гадоў з дня нараджэння Яфімавай Людмілы Барысаўны (1937 – 2018), харавога дырыжора, народнай артысткі Беларусі
29 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Мартынава Аляксандра Сяргеевіча, артыста балета, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі


2022 год

Красавік
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
85 гадоў з дня нараджэння (1937) Вуячыч Святланы Сямёнаўны, танцоўшчыцы, народнай артысткі Беларусі
7 95 гадоў з дня нараджэння Міронава Валерыя Паўлавіча (1927 – 2008), артыста балета, народнага артыста Беларусі
8 85 гадоў з дня нараджэння Бастрыкава Юрыя Георгіевіча (1937 – 2011), спевака, народнага артыста Беларусі
9 75 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Івана Іванавіча (1947 – 2017), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
10 115 гадоў з дня нараджэння Матусевіча Іосіфа Антонавіча (1907 – 1985), акцёра, народнага артыста Беларусі
17 Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
105 гадоў з дня нараджэння Бражніка Леаніда Фёдаравіча (1917 – 1992), спевака, народнага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Дзягілевай Галіны Аляксееўны, беларускай актрысы, рэжысёра, кіраўніка-дырэктара Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зьніч”
24 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
29 100 гадоў з часу адкрыцця (1922) у Гомелі першай у Беларусі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі
30 100 гадоў з дня нараджэння Грачынскага Вітольда Феліксавіча (1922 –1993), акцёра, заслужанага артыста Беларусі


2022 год

Май
1 Свята працы
3 Радаўніца
8 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
95 гадоў з дня нараджэння Сідарава Юрыя Уладзіміравіча (1927 – 2004), акцёра, народнага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Экнадыёсава Уладзіміра Сяргеевіча, артыста оперы, народнага артыста Беларусі
9 Дзень Перамогі
85 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Анатоля Васілевіча (1937 – 2017), жывапісца, народнага мастака Беларусі
11 125 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Баравіковай Раісы Андрэеўны, беларускай паэтэсы
115 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
15 140 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі
28 95 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь)
29 115 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі


2022 год

Чэрвень
8 100 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
11 80 гадоў з дня нараджэння (1942) Пятрова Яраслава Фёдаравіча, спевака, народнага артыста БССР
16 125 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа. Удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг.
85 гадоў з дня нараджэння Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча (1937 – 2019), акцёра, народнага артыста Беларусі
26 100 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР)


Далей >>