Ліпень — Снежань

2022 год

Ліпень
2 100 гадоў з дня нараджэння Вагнера Генрыха Матусавіча (1922 – 2000), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
3 Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
7

140 гадоў з дня нараджэння Купалы Янкі (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч) (1882 – 1942), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі

10

50 гадоў назад (1972) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік на радзіме Янкі Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна

11

90 гадоў з дня нараджэння Анікейчыка Анатоля Аляксандравіча (1932 – 1989), скульптара, народнага мастака Беларусі

20 100 гадоў з дня нараджэння Волкава Георгія Андрэевіча (1922 – 2000), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі
25 85 гадоў з дня нараджэння Смольскага Дзмітрыя Браніслававіча (1937 – 2017), кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
30

100 гадоў з дня нараджэння Ралько Уладзіміра Антонавіча (1922 – 2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (у 1950 – 1992 гг. старшыня калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна)



2022 год

Жнівень
5

85 гадоў з дня нараджэння Яфімава Юрыя Міхайлавіча (1937 – 1991), дырыжора, народнага артыста Беларусі

4

105 гадоў з дня нараджэння Брыля Янкі (Івана Антонавіча) (1917 – 2006), народнага пісьменніка Беларусі

75 гадоў з дня нараджэння Селешчука Мікалая Міхайлавіча (1947 – 1996), беларускага мастака

5

100 гадоў з дня нараджэння Шах-Парон Алімпіяды Іванаўны (1922 – 2009), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

75 гадоў з дня нараджэння Скалабана Віталя Уладзіміравіча (1947–2011), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста

9

75 гадоў з дня нараджэння (1947) Паўлавай Ніны Міхайлаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі

17

115 гадоў з дня нараджэння Стомы Здзіслава Францавіча (1907 – 1992), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

22

105 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Георгія Барысавіча (1917 – 1989), рэжысёра, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі

23

105 гадоў з дня нараджэння Панчанкі Пімена Емяльянавіча (1917 – 1995), народнага паэта Беларусі

27

100 гадоў з дня нараджэння Махнача Алеся (Аляксандра Іванавіча) (1922 – 2001), драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі



2022 год

Верасень
3 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Войціка Віктара Антонавіча, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6

115 гадоў з дня нараджэння Рахленкі Леаніда Рыгоравіча (Гдальевіча) (1907 – 1986), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

8

115 гадоў з дня нараджэння Балоціна Ісідара Міхайлавіча (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч) (1907 – 1961), спевака, народнага артыста Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Малішэўскага Альгерда Адамавіча (1922 – 1989), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

12

100 гадоў назад (1922) Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб зацвярджэнні Палажэння аб Цэнтральным архіве БССР – адзінай архіўнай установе, якая засяродзіла функцыі рэспубліканскага архіва і адміністрацыйнага органа, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсёй архіўнай службай (цяпер Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь)

15 85 гадоў з дня нараджэння Масумян Бэлы Амікаўны, актрысы (1937 – 2020), народнай артысткі Беларусі
16 85 гадоў з дня нараджэння Луцэнкі Барыса Іванавіча (1937 – 2020), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
17 110 гадоў з дня нараджэння Танка Максіма (сапр. Скурко Яўген Іванавіч) (1912 – 1995), грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, народнага паэта Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Калесніка Уладзіміра Андрэевіча (1922 – 1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

19 225 гадоў з дня нараджэння Сухадольскага Януара Іванавіча (1797 – 1875), беларускага мастака-баталіста
22

50 гадоў з часу заснавання (1972) у Стаўбцоўскім раёне Коласаўскага заказніка, у склад якога ўваходзяць філіялы літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Смольня, Альбуць, Ласток, Бервянец

27 125 гадоў з дня нараджэння Яўнзем Ірмы Пятроўны (1897 – 1975), беларускай і расійскай спявачкі, збіральніцы народных песень, заслужанай артысткі Беларусі
70 гадоў з часу стварэння (1952) Слуцкага краязнаўчага музея
***
75 гадоў з часу адкрыцця (1947) Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (створаны на базе Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра)

2022 год

Кастрычнік
1 85 гадоў з дня нараджэння Мдзівані Андрэя Юр’евіча (1937 – 2021), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
6 Дзень архівіста
8 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Анісімава Аляксандра Міхайлавіча, галоўнага дырыжора Беларускай філармоніі, народнага артыста Беларусі
15 125 гадоў з дня нараджэння Пігулеўскага Мікалая Мікалаевіча (1897 – 1967), спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
29

115 гадоў з дня нараджэння Аляксеевай Ларысы Філалогаўны (1907 – 1998), спявачкі, народнай артысткі Беларусі

30 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Елізар’ева Валянціна Мікалаевіча, балетмайстра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР


2022 год

Лістапад
2 Дзень памяці
3 140 гадоў з дня нараджэння Коласа Якуба (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (1882 – 1956), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі
7 100 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Яўсеевіча (1922 – 2001), вучонага-медыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
13 125 гадоў з дня нараджэння Аркадзьева (сапр. Цівунчык) Аркадзя Станіслававіча (1897 – 1969), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
125 гадоў з дня нараджэння Данілава Паўла Аўрамавіча (1897 – 1975), беларускага рэжысёра, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
15 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Ярмоленкі Анатоля Іванавіча, беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
22 85 гадоў з дня нараджэння (1937) Златавай Людмілы Іванаўны, спявачкі, народнай артысткі Беларусі


2022 год

Снежань
5 75 гадоў з дня нараджэння Разанава Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) (1947 – 2021), беларускага паэта
8 150 гадоў з дня нараджэння Канановіча Канстанціна Юльянавіча (1872 – 1954), беларускага ўрача і вучонага ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, арганізатара першай у СССР санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Гомелі
9 100 гадоў з часу адкрыцця (1922) Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея
22 100 гадоў з дня нараджэння Васілевіч Алены Сямёнаўны (1922 – 2021), беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі
23 100 гадоў з дня нараджэння Ладыгінай Вольгі Барысаўны (1922 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Пятрова Міхаіла Уладзіміравіча (1937 – 2005), акцёра, народнага артыста Беларусі
9 Ражство Хрыстова (каталіцкае)
105 гадоў з дня нараджэння Заранок Таццяны Піліпаўны (1917 – 2007), актрысы, народнай артысткі Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1937) Герлавана Барыса Федасеевіча, тэатральнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
27 110 гадоў з дня нараджэння Караля Уладзіміра Адамавіча (1912 – 1980), архітэктара, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага будаўніка Беларусі, народнага архітэктара СССР
28 100 гадоў з дня нараджэння Антонава Ігната Пятровіча (1922 – 2015), неўрапатолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, народнага ўрача Беларусі
29 50 гадоў назад (1972) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў
30 100 гадоў назад (1922) І Усесаюзны з’езд Саветаў прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік
***
100 гадоў назад (1922) пачаў выходзіць штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Полымя”